Ураджайны год на юбілеі ў адукацыі

0

Гісторыя народнай адукацыі на тэрыторыі сучаснага Салігорскага раёна вядзе свой адлік з часоў прыгоннага права, налічваючы паўтара cтагоддзя працы.

Сёлета сваё 150-годдзе святкуюць 6 сярэдніх школ раёна. Гэта Старобінская і Пагосцкая, а таксама школы ў вёсках Заўшыцы, Доўгае і Красная Слабада.  На 2013 год прыйшоўся і сёмы юбілей адукацыі Салігорскага раёна – Акцябрскаму педагагічнаму комплексу споўнілася 110 гадоў.

З моманту заснавання навучальныя ўстановы працуюць амаль без перапынку, спыніўшы сваю дзейнасць  толькі аднойчы: у гады  нямецкай акупацыі.
Як расказала карэспандэнту «ІК» Ала Бародзіч,  намеснік начальніка аддзела адукацыі раёна, у гэтых школах на працягу года адбудуцца святочныя мерапрыемствы. Юбіляраў чакаюць падарункі ад адміністрацыі раёна, былых навучэнцаў і шэфаў прадпрыемстваў.

У пятніцу, 17 мая, першай адзначыла свой 150–гадовы юбілей Старобінская школа.

Реклама

 

Так у 1939 годзе выглядаў будынак Старобінскай школы – старэйшай у Салігорскім раёне.

Яна была заснавана ў 1863 годзе, мела наз-ву Старобінскае народнае вучылішча. Першым настаўнікам працаваў Васіль Кандратавіч Пратасеня. У вучылішча прымалі толькі хлопчыкаў з 9 гадоў. Вывучалі Закон Божы і царкоўныя спевы на роднай мове. На расійскай мове вывучалі чатыры дзеянні арыфметыкі, рускую літаратуру і мову. З вясны 1919 года ў школу прыйшлі новыя настаўнікі, выкладалі родную і польскую мовы. З гэтага часу школа прыцярпела шмат перамен. З 1932 па 1935 гады малодшых школьнікаў кармілі баранкамі і паілі гарбатаю бясплатна. Пазней былі ўведзены заняткі працы. Паралельна з беларускай школай у трыццатыя гады ў Старобіне працавала і габрэйская.

Будынак сучаснай Старобінскай школы ўзведзены ў 1973 годзе. У школе вучыцца 654 навучэнцы, працуюць 78 педагогаў. Заняткі вядуцца толькі на рускай мове. З выпадку юбілея адміністрацыя райвыканкама падарыла школе інтэрактыўную дошку, а раённы аддзел адукацыі – сучасную мультымедыйную ўстаноўку.

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии