Бабуліна радасць

2

За вокнамі кватэры на першым паверсе вецер калыхаў галінкі рабіны. Дзе-нідзе на іх яшчэ чырванелі некалькі ягад: амялушкі і снегіры не здзяўбалі. Валька бачыла, якой радасцю свяціліся бабуліны вочы, калі яна глядзела на тыя рабіны.

«Дажыць бы да вясны, калі ўсё зацвіце, зазелянее», — уздыхнула бабуля. Маці паклала ей пад спіну падушку, каб лягчэй і зручней было глядзець і назіраць за вуліцай. «Дажывешь, бабулька, — загаварыла Валька. — Я з Сашам прынясу табе зялёныя галінкі вярбы і першых вясновых кветак». — «Добра, унучачка, — пагладзіла Вальку па галоўцы бабуля. — У цябе таксама залатое сэрца, любая, як і ў тваіх бацькоў».

Раніца. Вясна вабіць на вуліцу. Падзь-муў паўднёвы вецер. Ён прынёс мяккую цяплынь і безліч забытых за зіму пахаў. Першыя промні загулялі на буйных кроплях расы, якія вісяць на галінках кустоў і высокай траве-асацэ. Ад крокаў дзяцей на траве засталіся зялёныя дарожкі - след ад расы. Неба празрыста-сіняе, чыстае, без воблакаў. Сонца пасля зімы свеціць так ярка, што аж слепіць вочы. Снег ужо амаль растаў, толькі ляжыць у ямах, у цёмных кутках кустоў.

Реклама

Валька з братам Сашкам рашыла пайсці на другі бераг рэчкі ў лясок. Лясок і кусты яшчэ былі ахутаны апошнім туманам, які павольна асядаў у рэчышча. Вада ўжо ўвайшла ў берагі. Шматлікія вербы ўпрыгожваліся жаўтавата-зялёнымі коцікамі. Лазнякі аж свецяцца, пераліваюцца на сонцы. Вербалоз і вада перагаворваліся паміж сабою. У лагчынах, дзе яшчэ стаіць вада, зацвіла жоўтая лотаць. Дзеці зрэзалі з кустоў вербалозу некалькі роўных тоўстых дубчыкаў, густа ўсыпаных серабрыстымі коцікамі.
Далей у ляску яны знайшлі пралескі, якія цвілі на праталіне, нарвалі букецік. Потым далучылі да іх некалькі блакітных званочкаў, жоўтага падбелу, ружовай медуніцы і лотаці. Атрымаўся прыгожы, пахучы-пахучы, вялікі букет вясновых першых кветак.

Крыху пахадзіўшы па ляску, дзеці схапіліся — пара дахаты. Хоць лясок і рэчка недалёка ад дома, але бацькі і бабуля, відаць, непакояцца. Дома з парога дзеці закрычалі дружна: «Гэта вам, бабуля, мама і тата, прыгожы букет кветак і галінкі вярбы».

Бабуля нават разгубілася: колькі жыве, ніхто і кветкі не падарыў, а тут такі прыгожы букет ад унукаў.

Яна падзякавала і папрасіла наліць вады ў гладышык і паставіць букет на стол. Пакой напоўніўся духмяным водарам. Здавалася ўсім, што яны знаходзяцца не ў хаце, а ў вясновым лесе, на квітнеючым лузе.

Бабуля ўстала з ложка, прысела каля стала і ёй паказалася, што ўжо хвароба дзесьці знікла. Прытуліла да сабе дарагіх любімых унукаў і сказала: «Дзякуй вам, мае паважаныя вяснянкі!» Хлопчык і дзяўчынка адчувалі сябе на сёмым небе. Сінія вочкі іх сапраўды ззялі, як пралескі.

Міхаіл Масюк

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
22 мая 2013 07:30

Бабуля похожа на Путина в девичестве

Постмодернист(аналитик)
Постмодернист(аналитик)
23 мая 2013 14:07

Трогательная история .И типичная для многих. А многие не только от своих внуков ничего не дождутся, но и от детей.