Прапануюць правесці дыктоўку

1

Мінская абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» прапануе рэдакцыям рэгіянальных дзяржаўных і незалежных выданняў 3 мая, у Сусветны дзень свабоды друку, правесці 6-ю агульнанацыянальную дыктоўку, прысвечаную Міхасю Тычыне.

Дыктоўка праводзіцца з нагоды гадавіны памяці слуцкага ветэрана-журналіста Міхася Тычыны, які быў актыўным удзельнікам усіх папярэдніх дыктовак.

«Як сябра «Таварыства беларускай мовы» спадар Міхась быў нястомным барацьбітом за незалежнасць Беларусі, беларускасць, пашырэнне ўжытку мовы тытульнай нацыі ва ўстановах культуры і адукацыі, у паўсядзённым жыцці грамадства. Ён клапаціўся аб наяўнасці ў кнігарнях і бібліятэках кніг і перыядычных выданняў на беларускай мове», – кажа аб ім Мікалай Курыльчык, старшыня Мінскага абласнога аб’яднання ТБМ.

Реклама

Правядзенне дыктоўкі звязана і з абвяшчэннем 2013 года Годам Кастуся Каліноўскага. Да ўдзелу ў ёй таварыства рэкамендуе запрасіць пазаштатных карэспандэнтаў і ўдзельнікаў школы маладых журналістаў. У якасці тэкста дыктоўкі можна выкарыстаць і адзін з артыкулаў аўтара Міхася Тычыны (Кутнявецкага) у любым перыядычным выданні.

Міхась Тычына – аўтар мноства карэспандэнцый, каментарыяў, нарысаў, эсэ. Пасля заканчэння ў 1958 годзе факультэта журналістыкі БДУ  быў адказным сакратаром слуцкай раённай газеты «За сацыялістычную Радзіму». Пад яго кіраўніцтвам вый-шла першая салігорская газета «За коммунистический труд» (цяпер «Строитель Солигорска»).

Міхась Тычына працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Мінская праўда», быў аўтарам «Народнай волі», «Інфа-Кур’ера» і іншых перыядычных выданняў. Тэлефон арганізатараў дыктоўкі (8 029) 657 90 45.

Вольга Шуманская

Ліст дыктоўкі, напісанай Міхасём Тычынай 23 сакавіка 2008 года.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Rezak
Rezak
30 апреля 2013 14:40

Ждем результатов. Кто пофамильно писал диктант и какие получил оценки. Будет очень поучительно. Да, и проводится ли такой диктант на русском языке?