Прыпеўкі за якія можна было развітацца з жыццём

1

Кожны гістарычны час трапна вызначаны ў прыпеўках, якія вельмі любілі спяваць у былым СССР.
Навуковы супрацоўнік Салігорскага краязнаўчага музея Ларыса Бойка знайшла ў газеце «Калгаснік Старобіншчыны» за 1936 год вось такія прыпеўкі:

На стале ляжыць клубок,
А ў клубку іголачка.
За то хлопцы мяне любяць,
Што я камсамолачка.

Карабель плыве па моры,
Вада кольцамі.
Ваня й Маня ў нас
Сталі камсамольцамі.

Реклама

Пяцьдзясят гадоў Агата
Непісьменнаю была,
А цяпер, сказаўшы «баста»,
У лікпункт яна пайшла.

Я гуляю з камсамольцам,
Завуць яго Ванькаю.
У калгасе ўжо працую
Тры гады даяркаю.

Дрэвы хіліць вецярок,
Сыплюцца лісточкі.
Стаханавец мой сынок,
Стаханаўкі дочкі.

У падкулачніка Івана
Аж губа скрывілася,
Што стаханаўцаў у калгасе
Многа нарадзілася.

Але, як і заўсёды, народ спяваў не толькі афіцыйныя прыпеўкі, усхваляючыя калгас, дзяржаву, жыццё. Спявалі людзі і радкі, за якія можна было развітацца з жыццём.
Вось дзве прыпеўкі пасляваеннага часу ад васьмідзесяцігадовага салігарчаніна Лук’яна Іванавіча. Будучы хлапчуком, праспяваў ён іх некалі на вуліцы:

Эх, Сямёнаўна
Якая хітрая!
Любіла Сталіна,
Пасля Гітлера.

Ні каровы, ні свінні,
Толькі Сталін са сцяны
Засмяецца ў сівы вус,
Ці жывы шчэ беларус.

А праз тры дні бацьку забраў «чорны варанок».

Ужо дарослым шмат гадоў Лук’ян Іванавіч спрабаваў адшукаць яго магілу за Уралам, але не знайшоў.

Сёння прыпеўкі пачуеш не часта. А калісьці яны былі голасам народа.

Уладзімір Дамель

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
DEMD
DEMD
25 апреля 2013 15:19

Спасибо партии родной
За доброту и ласку
Что отобрала выходной
И отменила Пасху

Нам солнца не надо
Нам партия светит
Нам хлеба не надо
Работу давай