Слуцкі тэатр «Непаседы» пакарыў гледачоў фестывалю

0

Слуцкі ўзорны музычны тэатр «Непаседы» ўпершыню новым складам выступіў на IX абласным фестывалі «Чароўны куфэрак» з казкай «Гісторыя пра матылька». Па заканчэнні спектакля гледачы апладзіравалі артыстам стоячы.

Фестываль праходзіў з 28 па 30 сакавіка ў Любані. На яго з’ехаліся 17 лепшых дзіцячых тэатральных калектываў з усіх гарадоў рэспублікі. Госцем праграмы быў тэатр «Сарванцы» з Харкава (Украіна). Cлуцкія артысты выступалі ў апошні дзень.

Реклама

Адзін з членаў журы адзначыў, што случчане вылучыліся сярод астатніх цікавым сінтэзам музыкі, вакалу і танцаў.

У гутарцы з карэспандэнтам «ІК» Марына Баскакава, кіраўнік тэатра, распавяла, што на спектакль случчан сабраўся аншлаг. «На наш выступ прыйшоў поўны зал гледачоў, і гэта было вельмі прыемна для нас. Адзін з членаў прафесійнага журы адзначыў, што мы вылучыліся сярод астатніх тым, што пелі ўжывую. Ён такжа падкрэсліў і тое, што ў нас цікавы сінтэз музыкі, вакала і танцаў», — кажа субяседніца.

Гран-пры фестывалю дастаўся дзіцячаму тэатру з Барысава. Яшчэ два калектывы былі адзначаны дыпломамі за ўдзел, сярод іх — тэатр «Непаседы». Глядацкае журы прысудзіла нашым артыстам дыплом за самы крылаты спектакль, а случчанка Аляксандра Бараноўская была адзначана дыпломам як творчая надзея.

«Перадаць тыя эмоцыі, якія мы перажылі на фестывалі, немагчыма. Гледачы апладзіравалі нам стоячы, выкрыкваючы „малайцы“, а дзеці з-за крыкаў не маглі пачуць музыкі, каб спець заключную песню фіналу. Такі цёплы прыём прымусіў расплакацца і мяне, і дзяцей. Мы не ехалі за прызамі, мы ехалі пакараць гледачоў, і ў нас гэта атрымалася», — дзеліцца кіраўнік тэатра.

Наталля Жаўрыд

Даведка «ІК»

Дзіцячы музычны тэатр «Непаседы» быў заснаваны ў 1995 годзе. Праз семь год яму прысвоілі званне ўзорнага музычнага тэатра. Гэта званне сведчыць аб дасягненнях высокага мастацкага ўзроўню ў сваёй творчай і выканаўчай дзейнасці.

Існуючы калектыў «Непаседы» арганізаваўся два гады таму. У ім займаюцца 24 вучні ўзростам ад 6 да 15 гадоў. Збіраюцца дзеці два разы на тыдзень. Улетку юныя артысты выступалі са спектаклямі ў дзіцячых установах Слуцка. За выручаныя грошы вучні купілі музычны цэнтр для заняткаў у гуртку.

У планах тэатра зрабіць пастаноўку мюзікла «Беласнежка». Па словах кіраўніка, казка агульнавядомая, таму яе складаней падаць гледачу пановаму, каб было цікава. Але ж, яна ўпэўнена, што ў іх усё атрымаецца.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии