Да зорных даляў

0

Пад такой назвай у Слуцкай галерэі мастацтваў пачала работу выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню авіяцыі і касманаўтыкі. За шклом выставачных вітрын можна ўбачыць шмат дзівоснага: прылады касмічнага прызначэння, мадэль самалета ТУ-144, карты «нябеснага прызначэння», дакументы выдатных вучоных. І гэта толькі частка экспанатаў, якія выстаўляюцца з фондаў Слуцкага краязнаўчага музея.
Кожная рэч, размешчаная на выставе, расказвае пра лёс нашых землякоў, а на Случчыне нарадзілася цэлая плеяда таленавітых вучоных і ваеначальнікаў, якія звязалі свой лёс з вывучэннем і асваеннем космасу.

Пра ўсіх выдатных дзеячаў і пра многіх іншых вы зможаце даведацца, наведаўшы выставу, якая працуе ў Галерэі мастацтваў (вул. Капыльская, 2) да 30 красавіка.

Реклама

Васіль Цішкевіч, навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии