Доктар Хрысціна

3

Жыла-была прыгожая, ціхая па характару дзяўчына Хрысцінка. Гуляла сабе з лялькамі, калыхала іх, песціла, спявала ім калыханкі. Яна ўяўляла сябе то артысткай, то прадаўцом ў краме, а то ў сваіх мроях ляцела ў бяздонне космасу.
Аднойчы тата зрабіў ёй падарунак — дзіцячы набор «Маленькі доктар». Дзяўчынка была радая падарунку і цяпер уяўляла сябе сапраўдным доктарам. Пасадзіўшы ўсіх сваіх лялек у радок, лячыла іх. Адной ставіла тэрмометр, другую слухала стэтаскопам, а мядзведзянятку рабіла ўколы, прыгаворваючы: «Не бойся, іголачка тоненькая, цябе як камарык укусіць. Ты не плач, а я табе за гэта цукерачку дам».

Да дзяўчынкі прыходзілі сяброўкі, і яны таксама станавіліся пацыенткамі маленькага дактара. Не ведала Хрысціна, як паўплывае на яе бацькаў падарунак, калі прый-дзе час выбіраць сваю прафесію, адзіную і на ўсё жыццё.

Хрысцінка пайшла ў школу. Вучылася выдатна. Адначасова наведвала музыкальную школу, але ў дзявятым класе вызначыла: музыка — гэта добра, але гэта не яе. Нешта другое вабіла да сябе. Усё часцей прыходзілі да яе ўспаміны з дзяцінства. «Буду абавязкова доктарам», — вырашыла выпускніца.

Реклама

Здадзены ўступны іспыт у медыцынскі — яна студэнт-медык. Студэнцкія гады застануцца ў памяці на ўсё жыццё. Яны напоўнены рознымі прыгодамі і здарэннямі. Вось і ў жыцці будучага доктара адбылося здарэнне.

Хрысціна з дзяцінства была прыгажуняй, а ў інстытуце расквітнела, як ружа. Статная, талія асіная, мадэль, хоць на подыум. Многія хлопцы заляцаліся да дзяўчыны, але яна выбрала сама свайго прынца, пакахала аднаго і на ўсё жыццё. А дзе ёсць каханне, там абавязкова з’яўляюцца дзеці.

І вось Хрысця стала мамай. Канешне, цяжка было выконваць дзве ролі: і студэнткі, і маці, але каханне і настойлівасць бяруць усе перашкоды. Дзе малады бацька, дзе Хрысціна, дзе бабулі, а дзе і нанятая нянька гадавалі сыночка.
Прайшоў час. Дыплом на руках. Маладыя ўрачы едуць па накіраванню на працу ў горад Слуцк. Хрысціна Міхайлаўна атрымала пасаду ўчастковага доктара.

Шмат было працы. Кожнаму пацыенту трэба ўдзяліць увагу, выслухаць, правільна паставіць дыягназ, назначыць лекі. Яна стала сапраўдным доктарам, таму што заўсёды добра вучылася. Заўжды прыслухоўвалася да парад старэйшых калег. Авалодала навейшымі метадамі лячэння. Яна была заўсёды добразычлівай да сваіх пацыентаў, таму і атрымлівала ад іх шмат падзяк.

Прыйшоў час, і яна самы малады загадчык адным з аддзяленняў. Калі яна заходзіць у палату да сваіх хворых, то ад яе цёплай усмешкі ў палаце становіцца неяк святлей, і ўжо адно гэта лечыць хворага. Канешне, і цяжкіх хвілін у маладога доктара было нямала, асабліва тады, калі хочацца ад усяго сэрца дапамагчы хвораму, а выратаваць нельга.

У аддзяленні, дзе працуе загадчыкам Хрысціна Міхайлаўна і яе памочніцы, дактары Пранько Таццяна Львоўна, Зяляева Марына Мікалаеўна, Фурсевіч Наталля Георгіеўна, імкнуцца выратаваць як мага болей сваіх пацыентаў, вырваць з цэпкіх кіпцюроў смерці і вярнуць да жыцця.

Дзякуй Вам, паважаныя, за Вашу працу. Здароўя Вам.

Мікола Корань

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
2 апреля 2013 08:44

Доктарам конечно спасибо, но здоровье человека зависить от его самого, как не крути. Если человек не завидует другим, его нервы не горят, если не переедает, его желудок не болит, а если еще и сердце тренирует бегом или быстрой ходьбой, то ему доктора не нужны, разве что зафиксировать смерть в 80−90 лет. И о главном. Вот, если бы врачи научились ипользовать метод лечения людей с помощью ауры человека, который описан в Библии, тогда люди жили бы до тысячи лет, так же как и люди жившие до потопа. Желаю успехов докторам!!!

ingenegr
ingenegr
2 апреля 2013 13:05

Благодарен Христине Михайловне за не единожды оказанную помощь. Одна из слуцких докторов, лечащих не только умением, но и общением.

Борис
Борис
2 апреля 2013 19:34

хорошее и ласковое слово подход к больному тоже хорошее лекарство которое помогает