Гурток для душы

0

У розных гуртках пры Салігорскім цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі займаецца больш за тысячу навучэнцаў рознага ўзросту. Самым старэйшым і цікавым сярод усіх з’яўляецца гурток радыёаматараў.

Ён быў арганізаваны больш за трыццаць гадоў назад інжынерам Паўлам Вярынскім. Зараз Павел Пятровіч на пенсіі, але працягвае працаваць на Салігорскім тэлеканале па абслугоўванню тэлетэхнікі і, як і раней, займаецца з моладдзю ў вячэрні час. Запісацца ў гурток не цяжка, але болей складана там затрымацца надоўга. Для гэтага патрэбна зусім не шмат: адносіцца сур’ёзна да заняткаў, добра вучыцца ў школе, асабліва па фізіцы і англійскай мове. Той, хто гэта вытрымае, праз два-тры гады становіцца радыёмайстрам і знаёміцца з рознымі радыёаматарамі ўсяго свету. За гэтыя гады заняткаў навучэнцы гуртка пачынаюць разбірацца ў радыёсхемах, канструяваць радыёпрыёмнікі і працаваць на радыёстанцыі.

Реклама

Чытаць радыёсхемы навука складаная. Яе пасцігаюць Андрэй Бягуноў і Антон Вечар.

«У мяне многа сяброў як у Беларусі, так і ў далёкім замежжы, — кажа Максім Лашчанка, студэнт першага курса Салігорскага горна-хімічнага каледжа. — Займаюся ў гуртку радыёаматараў на працягу пяці гадоў».
За гэты час Максім дасягнуў добрых поспехаў: ён мае ступень кандыдата ў майстры спорту па радыёсувязі, а ў снежні мінулага года заняў трэцяе месца на чэмпіянаце Беларусі па радыёсувязі.

Яшчэ адны навучэнцы гуртка, вучні 9-га класа школы № 5, Андрэй Бягуной і Антон Вечар, лічаць, што набытыя навыкі дапамогуць ім у жыцці. «Нам вельмі падабаецца тут займацца. На занятках мы вучымся чытаць радыёсхемы, а потым па ім канструяваць радыёпрыборы. Мы шмат чаму ўжо навучыліся. Напрыклад, умеем карыстацца станком, паяць. Гэтыя навыкі, безумоўна, будуць вельмі карыснымі ў далейшым жыцці», — распавядаюць хлопцы.

У гуртку хлопцаў вучаць карыстацца станком і паяць. Гэтыя навыкі, на думку навучэнцаў, безумоўна, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.

Трэба адзначыць, што гурток трымаецца на асабістай ініцыятыве. Гэта дастаўляе складанасці, аднак цікавасць да заняткаў вышэй за ўсё.
«Хочацца многаму навучыць дзяцей, але многія радыёдэталі цяжка дастаць. Вельмі шкада, што матэрыяльнае забеспячэнне трымаецца на ўласнай ініцыятыве, — кажа Павел Вярынскі. — Прыемна сустракацца з былымі навучэнцамі. Многія з іх зараз працуюць з радыётэхнікай. Першую навуку атрымалі тут, у нашым гуртку. І яна для іх на ўсё астатняе жыццё. Сёння без тэхнікі жыць немагчыма».

Уладзімір Амяльчэня

Максім Лашчанка вядзе гутарку ў эфіры з радыё аматарам замежжа.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии