Краязнаўчыя спаборніцтвы

1

Упершыню ў Салігорску юныя краязнаўцы раёна сабраліся, каб паспаборнічаць у ведах роднага краю.

Як сказаў карэспандэнту «ІК» Іван Жукаў, дырэктар ДУ «Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі Салігорскага раёна», гэта раённая канферэнцыя надалей стане штогадовай і будзе прыраўноўвацца да раённай алімпіяды па геаграфіі і гісторыі.

Пераможцы

Ад кожнай школы прыехала па два вучні. Усяго з’ехалася 31 каманда. Спаборніцтва праходзіла ў два туры ў школе № 4. Пытанні былі па гісторыі Салігорскага раёна і яго геаграфіі.
Пераможцамі сталі вучні 9 «А» класа Салігорскай гімназіі № 1 Аляксей Дазорцаў і Ягор Аляшкевіч. Яны набралі 50 і 51 бал. Каманда гімназіі заняла першае месца, адыграўшы 101 бал. На другім месцы — каманда школы № 10, якая набрала 86 балаў. Спаборніцтва прысвячалася да 55-годдзя горада Салігорска і прайшло ў суботу, 2 сакавіка.

Реклама

Дазорцаў Аляксей (злева), Аляшкевіч Ягор (справа) і іх трэнер Ларыса Іванаўна Бойка — пераможцы першай раённай канферэнцыі сярод навучэнцаў, прысвечанай 55-годдзю горада Салігорска.

Мільярдная

На канферэнцыю кожная школа адпраўляла сваіх лепшых вучняў, але ні адна каманда не дала правільных адказаў на ўсе пытанні. Так, ніхто не адказаў на пытанне, калі была здабыта мільярдная тона руды.
А гэта гісторыя горада, падзея, якая шырока адзначалася ў мясцовым друку. Брыгадзіра брыгады горназдабываючых машын 1-га рудніка Мікалая Саніковіча, што 29 жніўня 2003 года ў лаве № 54 здабыла мільярдную тону, узнагародзілі Ганаровым знакам «Шахцёрская Слава» трэцяй ступені, а яго партрэт пасля смерці Незалежны прафсаюз гарнякоў перадаў краязнаўчаму музею.
Партрэт пісаў заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіёк па заказу Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Гісторыя не такая далёкая, але, на жаль, для школьнікаў невядомая.

Уладзімір Амяльчэня

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
На тот свет с компанией NSP
На тот свет с компанией NSP
26 марта 2013 12:45

Вот это дело!