Хор, які любяць

1

Самадзейны хор «Ветэран», які быў створаны 15 гадоў назад пры Доме культуры «Будаўнік» у Салігорску, 3 сакавіка трымаў экзамен перад сваімі слухачамі. У горадзе калектыў добра знаёмы, яго любяць за высокае выканаўчае мастацтва, а яшчэ за тое, што ўсе яго ўдзельнікі калісьці працавалі побач са сваімі слухачамі. Усе гэтыя гады хорам кіруе Міхаіл Палуян, які з’яўляецца і акампаніятарам. Удзельнік хору Антон Патаповіч, заслужаны чыгуначнік СССР, неаднаразовы чэмпіён па боксу Узброеных Сіл СССР, піша вершы, на якія кіраўнік хору стварае музыку.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Три корочки хлеба
Три корочки хлеба
13 марта 2013 13:13

Ору в хору.