Чым далей, тым больш сірот

2

Пра жудаснае землятрасенне, што адбылося ў снежні 1988 года ў Арменіі, сёння мала хто ўспамінае. Тады ўшчэнт быў разбураны горад Спітак. Звыш 25 тысяч загінуўшых. Усім светам дапамагалі, а некаторыя школы-інтэрнаты былога СССР выказалі жаданне даць прытулак асірацелым дзецям.

Але на дзіва многім, армянскія дзеці засталіся на радзіме. Іх забралі ў свае сем'і сваякі загінуўшых. Людзі не аддалі сваіх блізкіх у чужыя рукі. Вядома, у Арменіі сіроцкіх дамоў няма. Мабыць, таму што няма там і выцвярэзнікаў. Армяне спрадвеку лічаць, што дзеці павінны выхоўвацца ў натуральных умовах, у сям'і.

Погляд на выхаванне дзяцей у нас, на жаль, іншы. У Беларусі па-ранейшаму працуюць дамы дзіцяці, школы-інтэрнаты і школы для дзяцей з рознымі адхіленнямі ў здароўі. Прыкладам таму з’яўляецца Слуцкі спецыялізаваны дом дзіцяці.
Органы апекі забіраюць дзецей з няўдалых сем’яў, у бацькоў-п'яніц. Але калі дзіця хворае і яго адпраўляюць у інтэрнат, то тут, нягледзячы на пэўныя маральныя страты, можна бацькоў зразумець, стаць на іх бок. Ёсць захворванні, пры якіх дзеці павінны знаходзіцца пад пастаянным наглядам спецыялістаў.
Традыцыі, праўда, змяняюцца. Адкрываюцца дамы сямейнага тыпу, дзе дзяцей выхоўваюць прыёмныя бацькі. Нярэдка дзяцей, застаўшыхся без роднай сям'і, усынаўляюць, ў іх з’яўляюцца браты і сёстры.

Реклама

Гэты хлопчык з Дома дзіцяці добра разумее, як важна своечасова падтрымаць, працягнуць руку таму, хто апынуўся ў бядзе.

Выхоўвалася ў нас дома 12-гадовая дзяўчынка, цяпер ужо з былога Слуцкага дома інтэрната. Назавём яе Наталля. Яе маці была пазбаўлена бацькоўскіх правоў, і мы ўзялі яе ў сваю сям’ю ў 2009 годзе. Выхоўвалі крыху больш за год: маці аднавілі ў бацькоўскіх правах, і яна забрала дачку.

Аднойчы, калі Наталля яшчэ жыла ў нас, мы наведваліся ў інтэрнат да яе сяброў. У поле зроку трапіла зусім юная выхавальніца гэтай установы, якая была цяжарная. «А вось той хлопец, што побач, — будучы малады папа», — сказала наша дзяўчына.

Спачатку мне было цяжка падабраць нейкія зразумелыя словы для Наталлі, але добрыя адносіны паміж намі дазволілі знайсці і добрыя паразуменні. Разважаючы на гэтую тэму, заўважыў, што наша выхавальніца ўжо досыць дарослая і прыгожая дзяўчына, кемлівая. У яе жыцці з’явіўся шанц атрымаць добрую адукацыю, якая спатрэбіцца ў далейшым жыцці. А каханне… Яно нікуды не дзенецца, галоўнае не спяшацца. Галоўнае — атрымаць веды.

Прыйшоў час і Наталля стала курсантам Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. І ўсё б было добра, каб не каханне. У 17 год яна нарадзіла хлопчыка, а шлюб не атрымаўся. Вучылішча пакінула па свайму жаданню, хоць вучылася нядрэнна. Дзіця аказалася ў Доме немаўляці. Дзяржава ўзяла на сябе функцыі выхавання пры жывых бацьках і блізкіх сваяках. А ці добра гэта, калі дзіця не скажа сваё першае слова «мама»? Не скажа сваёй матулі.

Зараз яна працуе ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Случчыны і занятая папяровай цяганінай, каб вярнуць сына.

Узнікае тады пытанне: што гэта такое — каханне? «Хачу з тым ці іншым сексу» — каханне? «Дзяцей ад яго хачу» — каханне? «Замуж за яго хачу» — каханне? Паразмаўляць ні пра што — каханне? Прыгоды на сваю галаву — каханне? Ударыў сваю каханую: «За што?» — «Бо кахаю».
Безумоўна, павінна быць каханне — адно, вялікае і на ўсё жыццё. Ты становішся моцны духам, бескарысны, акрылены. Можа, тады, чым чорт не жартуе, не спатрэбяцца ўстановы для дзяцей-сірот і будзе, як у Арменіі.

Міхаіл Тарасевіч

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ingenegr
ingenegr
12 марта 2013 20:12

Мамы и папы! Никакие приёмные родители не заменят ребёнку Вас.

добрый
добрый
12 марта 2013 22:07

некрасиво сравнивать в этом вопросе события 1988 года и события статьи. во первых: было горе всей страны. во вторых: это кавказ, это совсем другое отношение к ребенку к детям. государство своей заботой о детях — порождает родителей червей. боже упаси, меня всех обозвать, но — по тому, что вижу. разводиться стало модно, т.к. мамочка становится одиночка — свои плюсы (у них). все стали требовать пособий, а у ваших бабушек и мам были пособия. детей было от 5 и выше. и батя вкалывал, и старшие дети заработав несли копейку в дом. возьмите одного ребенка из любого госучреждения — сколько вокруг него работников, помощников, воспитателей и проч. это какие деньги крутятся мимо курносого носика. я считать пробовал = 18??? взрослых. всегда смотрю передачу «жди меня» — с целью… Подробнее »