Супермадэль у Салігорскім музеі

0

Большасць экспанатаў Салігорскаму краязнаўчаму музею падарылі жыхары раёна і горада. У яго фондах налічваецца больш за 15 тысяч адзінак захоўвання: ад прылад каменнага веку да сучаснага абсталявання. І дагэтуль у музей людзі нясуць і дораць у год не менш за 300 экспанатаў.
Вялікую працу па іх апрацоўцы ў музеі праводзіць старэйшы навуковы супрацоўнік Наталія Тупеко (на фота), якая нарадзілася і вырасла на Случчыне. Яна добра помніць многія традыцыі сваіх продкаў, што дапамагае ў працы.

 


Нядаўна ў музеі для наведвальнікаў быў прадэманстраваны жаночы ўбор пачатку XX стагоддзя. Убор быў складаны: кашуля – ад Настассі Лазоўскай з вёскі Расвет, гарсэт – ад Марыі Бань і андарак – ад Кацярыны Пігаль з вёскі Папоўцы. У гэтым уборы яна дэманстравала маладую гаспадыню, якая займаецца ткацтвам. Для многіх такое рамяство даўно забытае і невядомае.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии