Беларускамоўная школа: «Мы размаўляем на трасянцы»

10

Хто ў Слуцку гаворыць па-беларуску, ці разумеюць у горадзе беларускамоўных, і на якой мове размаўляюць вучні вясковых школ — высвятляў «Інфа-Кур'ер».

«Роднай мовай 60% усіх жыхароў нашай краіны лічыцца беларуская мова, але дома на ей размаўляе 1/3. Беларускую мову для размовы выбірае 23% насельніцтва, а рускую — 70%». Так напісана ў падручніку геаграфіі за 10 клас.

Реклама

Я сама не размаўляю па-беларуску, бо маё атачэнне рускамоўнае. Вучуся ў рускамоўнай школе, і на жаль, беларускай мовы не чую. Многія мае аднагодкі папросту не разумеюць роднай мовы. Адзіны мой знаёмы, хто ў Слуцку гаворыць па-беларуску кожны дзень, — рэжысёр народнага тэатра драмы і камедыі Аляксандр Туміловіч.

«Нават кітаец зразумеў бы мяне па-беларуску»

«Калі я жыву ў гэтай краіне, мае бацькі - беларусы, то чаму я мушу карыстацца іншай мовай, апроч роднай?» — разважае суразмоўца.
Аднак у сям'і Аляксандра па-беларуску не размаўляюць ні дзеці, ні жонка.
«Мае дзеці беларускай мовы не прызнаюць, бо ў іх свядомасці гэта мова калгаснікаў ці забітых сялян».

Аляксандр рэдка сутыкаецца з тым, што яго не разумеюць:
«Я імкнуся, каб людзі ўсвядомілі, чаго я ад іх хачу. Думаю, нават кітаец зразумеў бы мяне па-беларуску».

Хоць, як прызнаецца Туміловіч, у крамах яму часам давозіцца пераходзіць на другую дзяржаўную мову.
«Бывае, што прадавачкі нават слова цукар не разумеюць!» — дзівіцца рэжысёр.

«На тэставанні нам прапанавалі заданні на рускай мове: давялося перакладаць»

У пошуках беларускамоўных землякоў я наведалася ў вёску. На жаль, на сёння ў горадзе ўсе школы — з рускай мовай навучання, а вось усе вясковыя аднесеныя да беларускамоўных.

У Вясейскай сярэдняй школе пытаюся ў вучняў: на якой мове яны размаўляюць дома. Выпускнікі прызнаюцца: на руска-беларускай.
— Гэта як? — не разумею я.
— На трасянцы, — смяюцца мае аднагодкі.

Намесніца дырэктара Жанна Салановіч кажа, што калі дзеці прыязджаюць у горад, стараюцца гаварыць па-руску — па-гарадскому. Старэйшае пакаленне, наадварот, звяртаецца да гараджан на звыклай трасянцы. «І людзі пераходзяць на нашу мову», — заўважае педагог.

Адзінаццацікласніку Яўгену Бараноўскаму спачатку было цяжка вучыцца ў вясковай школе, куды бацькі перавялі яго з гарадской.
— Я ўвесь час карыстаўся беларуска-рускім слоўнікам. Цяпер ён мне непатрэбны, — дзеліцца хлопец.
Але па-беларуску ён размаўляе з неахвотай, бо не хоча «сапсаваць» сваю рускую мову і не жадае мець беларускі акцэнт.
— Я збіраюся жыць у Расіі, — тлумачыць Яўген.

Як высветлілася, не ўсе прадметы ў школе выкладаюць па-беларуску. Выключэнне — замежная мова.
— Падручнікі для трэцяга класа — на беларускай мове, а ўжо пачынаючы з чацвёртага — то на рускай, то на беларускай. Каб у дзяцей не было блытаніны ў галаве, я выкладаю па-руску, — гаворыць настаўніца нямецкай мовы Наталля Пракапеня. — Ды і нямецкай граматыкі ў беларускім перакладзе я ніколі не сустракала.

Адсутнасць беларускамоўных падручнікаў па адзіным прадмеце ў вясковай школе сур’ёзнай праблемай не лічаць. Дзяцей і настаўнікаў хвалюе тое, што калі перад паступленнем яны здаюць тэсты, ім могуць даць варыянты на рускай мове.

Адзінаццацікласніца Наталля Заброцкая прывяла прыклад: «Калі мы здавалі рэпетыцыйнае тэставанне, нам прапанавалі заданні на рускай мове. Было вельмі цяжка, бо давялося перакладаць».
Прызнаюся, і мне прыйшлося «уключыць перакладчыка» у сваёй галаве, каб размаўляць са сваімі аднагодкамі з вясковай школы. Не хапае слоўнікавага запасу і практыкі. І адкуль яны возьмуцца, калі на тыдзень у нас усяго дзве гадзіны беларускай мовы?

Дар’я Пятрэнка, школа маладога журналіста пры рэдакцыі газеты «Кур'ер»

10 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Наталия
Наталия
21 февраля 2013 20:26

Беларускую мову для размовы выбірае 23% насельніцтва, а рускую — 70%". — НЕ ВЕРЮ!!!

Kira
Kira
21 февраля 2013 22:19

Для поездки на жительство в Россию пришлось перейти в сельскую школу для получения сельского аттестата. И регистрации, видимо, родители сделали сельскую. Вот как за льготы. А так зачем в 11-м классе переходить в сельскую школу?

arina
arina
23 февраля 2013 14:51

Kira: Мабыць, не толькі з беларускай мовай у хлопца праблемы.

Chenmuhin
Chenmuhin
23 февраля 2013 23:18

Вельмi сумна. Але мне здаецца што мы ужо згубiлi сваю мову. Шкада.

Марыя
Марыя
24 февраля 2013 10:13

Мова будзе жыць сярод народа — у выглядзе «трасянцы». А цікавасцкь да мовы можна лёгка прабудзіць: калі у нас будзе беларускамоўны прэзідэнт, то ўсе чыноўнікі хуценька вывучаць мову, а за імі следам і народ пацягнецца.

Fak
Fak
24 февраля 2013 11:00

А зараз у нас англiцкамоуны прэзыдэнт?

Ян
Ян
24 февраля 2013 21:06

У Беларусі праягваецца дзяржаўная — яшчэ СССРаўская — праграма па знішчэнні беларускай мовы. Некалі кіраўнік СССР і кампартыі Мікіта Хрушчоў звяртаючыся да беларускага кіраўніцтва заявіў, што чым хутчэй беларусы загавораць па руску, тым хутчэй пабудуюць камунізм. З тога часу на тых, хто да роднай мовы працягваў адносіцца свядома, а не як да музейнай этнаграфічнай цацкі, сталі глядзець як на ворагаў генеральнага курса. Ужо і Мікіты няма, і СССРа няма і наконт камунізма паменела аптымізму, але большасць беларусаў па традыцыі працягвае даўнейшы курс, а на тых, хто намагаецца захаваць галоўнейшы элемент нацыянальнай культуры — мову, прыклейваюць, як ім здаецца, зняважлівы ярлык — «сьвядомыя».

Рыгающая в сияющем ветре.
Рыгающая в сияющем ветре.
24 февраля 2013 23:42

Коленкор, сатин, родэмэ -мы па руски не понимэ.

Лявон
Лявон
2 марта 2014 21:41

Мне вельмі шкада, што у краіне Беларусь зьневажаецца беларуская мова. Сэрца плача, дзе мы жывем? Чаму расецы якія жывуць у нас не размауляюць па-беларуску? Русскай мовай владею в совершенстве-этим уважаю народ и мову России. Чаму у нас такога няма, калі размауляю на сваей роднай беларускай мове у сваей краіне на мяне глядзяць, як на ворага народа? Беларусь-гэта Рассея? Колькі можна крыудзіць краіну, народ, мову? Хачу, каб беларус ганарыуся, што ен жыве у сваей краіне і зауседы размауляу, пісау, чытау і сьпявау па-беларуску у кожным куточку нашай сінявокай Радзімы. Хопіць зьдзеквацца над беларусамі, у нас есьць свая мова, традыцыі якія нам дау БОГ і ніхто няможа забараніць каб у сваей краіне не размаулялі на беларускай мове. БОГ усе бачыць і… Подробнее »

Жираф в кроссовках
Жираф в кроссовках
2 марта 2014 23:27

Лявон, в каком мире вы живете? Кто и где забараняе мову?