Вогненныя вёскі Случчыны

13

У студзені - лютым спаўняецца 70 год, як на Случчыне падчас карніцкіх аперацый фашысцкія захопнікі спалілі тры дзесяткі вёсак. Тады ж загінула і большая частка іх жыхароў. Усяго за гады вайны на тэрыторыі раёна было знішчана 36 вёсак, з якіх 12 так ніколі і не адрадзіліся.
За апошнія гады Слуцкім краязнаўчым музеем сабрана вялікая і разнастайная інфармацыя аб лёсе вогненных вёсак і іх жыхароў. Але сёння няма матэрыялу, які б даваў абагульняючую карціну трагедыі сямідзесяцігадовай даўнасці. Гэты артыкул — спроба запоўніць дадзены прабел.

Першыя са спіска

Лік спаленых вёсак на Случчыне пачынаецца з першых дзён вайны. Тады, у чэрвені 1941 года, падчас бою ў раёне Кучына, які далі немцам часткі Чырвонай Арміі пад камандаваннем палкоўніка Тутарынава, згарэлі размешчаныя побач Маскоўска-Варшаўскай шашы вёскі Стары Гуткоў і Каліта.

Крыху больш чым праз год, у канцы кастрычніка 1942 года, жалобны спіс папоўняць Жылін Брод і Фадзееўка. Іх фашысты палілі ўжо мэтанакіравана. Гэта была акцыя помсты і ўстрашэння за напад на нямецкую калону, калі партызаны знішчылі каля 50 салдат і тры аўтамабілі. Жыхароў узгаданых вёсак прыгналі ў Грэск, дзе тры дні дапытвалі наконт сувязі з «бандытамі», але нікога не расстралялі. Калі яны былі адпушчаны, то вяртацца не было куды — Жылін Брод і Фадзееўку карнікі абрабавалі і спалілі.

Реклама

Трэба адзначыць, што да восені 1942 года Случчына добра зведала «хароствы» новага парадку. Рабавалася насельніцтва, пачаўся вываз молодзі на прымусовую працу ў Германію, расстрэльваліся былыя партыйныя, савецкія работнікі і проста актывісты.

Жахоўнай падзеяй стала знішчэнне ў кастрычніку 1941 года Слуцкага гета. Аднак масавых карніцкіх акцый супраць вясковага насельніцтва не было. Ніхто не мог і падумаць, што праз некалькі месяцаў немцы будуць паліць вёскі разам з іх жыхарамі.

Прычынай змены адносін акупантаў да мясцовага насельніцтва стаў не толькі рост партызанскага руху. Вёскі лясной зоны Случчыны, іх жыхары разглядаліся немцамі як матэрыяльная база для «бандытаў» і рэзерв для папаўнення іх колькасці.

Мемарыял на месцы былой слуцкай вёскі Пераходы, які быў адкрыты ў 1972 годзе, адначасова з’яўляецца помнікам усім спаленым вёскам Случчыны.

Цынічныя назвы

Для навядзення парадку ў нямецкіх штабах розных узроўняў былі распрацаваны карніцкія акцыі. Дакладней, гэта былі масштабныя аперацыі, бо ўдзел у іх прымалі карнікі, жандармерыя, дапаможная паліцыя, вайсковыя часці з тэхнікай і нават авіяцыяй. Ахоплівалі яны не толькі тэрыторыю Случчыны, але і суседніх раёнаў.

Назвы аперацый, улічваючы іх жахлівыя наступствы, гучаць цынічна. Вось іх пералік:
«Erntefest 1» (Свята уражаю 1) — праводзілася з удзелам 11 батальёнаў у студзені 1943 года; «Erntefest 2» (Свята уражаю 2) — праводзілася з удзелам 13 батальёнаў у студзені-лютым 1943 года; «Februar» (Люты) — праводзілася ў лютым — сакавіку 1943 года з удзелам трох палкоў SS і пяці карніцкіх батальёнаў; «Marathon» (Марафон) — проводзілася ў маі - чэрвені 1944 года, колькасць удзельнікаў невядома (галоўная мэта — зачыстка тэрыторыі блізкай да лініі фронта).

Згодна з планамі, вайсковыя часці блакірава-лі месцы размяшчэння партызанскіх атрадаў і адразалі іх ад населеных пунктаў. Тым часам карніцкія батальёны сумесна з паліцыяй палілі вёскі і знішчалі іх насельніцтва.
Для карнікаў свое-асаблівай рэпетыцыяй напярэдадні вышэйзгаданых аперацый стала знішчэнне 8 лютага 1943 года другога Слуцкага гета, якое размяшчалася ў раёне сучасных вуліц Капыльская і Парыжскай Камуны.

Жудасныя тэхналогіі

Знішчэнне слуцкіх сель-скіх населеных пунктаў было дэталёва спланавана. Па ўспамінах выжыўшых сведак можна вызначыць два асноўныя сцэнарыі. Ва ўсіх вёсках жыхароў зганялі ў адно месца (звычайна ў цэнтр). Там ішла іх фільтрацыя. Родзічаў і сваякоў паліцэйскіх адпускалі, дазваляючы ўзяць уласную маёмасць. Маладых і здаровых (іх было нямнога) адбіралі для адпраўкі ў Германію.

Цікавілі карнікаў і здаровыя дзеці, якіх таксама збіралі асобна. Потым яны апынуцца ў канцэнтрацыйных лагерах (у тым ліку і Слуцкім) у якасці донараў.
Падчас фільтрацыі паліцыя рабіла ператрусы ў хатах. Усё каштоўнае збіралася на падводы і вывозілася. Кароў зганялі ў статак. З ліку падлеткаў выбіралі пагоншчыкаў, якія пад наглядам паліцэйскіх павінны былі даставіць жывёлу ў Слуцк. Гэтым хлапчукам пашанцавала. Многіе з іх па дарозе збеглі і таму засталіся жыць.

Астатніх, асуджаных на смерць, заганялі ў вялікія гаспадарчыя будынкі і спальвалі жывымі. Тых, хто спрабаваў вырвацца з агню і збегчы, расстрэльвалі і кідалі ў агонь.
У другіх вёсках жыхарам прыказвалі вяртацца ў хаты і чакаць. Праз нейкі час карнікі заходзілі ў кожны дом, забівалі людзей і ўжо потым палілі жыллё разам з гаспадарчымі пабудовамі.

Менавіта па такіх сцэнарыях у студзені-сакавіку 1943 года былі знішчаны: Адамова, Апаліны, Баравая, Беразінец, Вер-бішчына, Вараб’ёва, Гандарэва, Гольчыцы, Задоўба, Захацінава, Крушнік, Краснае, Кошышчы, Пераходы, Перавалока, Пільня, Падстарэва, Палікараўка, Паўлаўка (Амговіцкі сельсавет), Руднаўка, Рудня, Лазараў Бор, Лявішча, Ніва, Навінкі, Старэва, Строхава, Хорашава, Чырвоная Старонка.
Дзевяць вёсак з гэтага спісу былі спалены 23 лютага. Менавіта гэтая дата лічыцца на Случчыне Днём памяці аб ахвярах знішчаных вёсак.

Апошнія са спіска

Закранем лёс і другіх спаленых вёсак. Гутніца, па успамінах сведак, згарэла ў красавіку 1943 года пасля таго, як па ёй быў нанесены бомбавы ўдар нямецкім самалётам.
Падчас жорскага бою партызан са старобінскімі паліцэйскімі ў пачатку верасня 1943 года амаль поўнасцю выгарэлі Панічы.

Апошняй знішчанай вёскай на Случчыне лічыцца Новы Гуткоў. Побач з ёй базіраваўся нямецкі аэрадром. За некалькі дзён да вызвалення, у червені 1944 года, фашысты спалілі вёску. Праўда яе жыхары загадзя перабраліся ў лес.

Ахвяры і сведкі

Дакладных дадзеных аб загінуўшых на Случчыне падчас пералічаных вышэй карніцкіх аперацый няма. Калі абапірацца на дадзеныя Нацыянальнага архіва РБ, то выходзіць, што фашысты забілі і спалілі каля тысячы чалавек. Але ж ахвяр было больш. Адзначым, што карнікі вярталіся на месцы спаленых вёсак, праводзізі зачыстку лясных лагераў, дзе хаваліся жыхары партызанскай зоны. Там таксама было нямала забітых. Сярод жыхароў спаленых вёсак былі і тыя, каму ўдалося застацца жывымі. У кожнага з іх асобная гісторыя: адныя на момант прыхода карнікаў адсутнічалі дома, другія змаглі прабрацца праз ачапленне ці збегчы, калі суправаджалі нарабаваную фашыстамі маёмасць. Здараліся і цуды, калі людзі былі паранены і змаглі выбрацца з пылаючых хат.

За апошнія гады супрацоўнікі Слуцкага краязнаўчага музея запісалі паўсотні ўспамінаў сведак.
Сёння на Случчыне жыве крыху больш 30 чалавек — нашчадкаў вогненных вёсак. Самым маладзейшым з іх ўжо пад 80 гадоў. Час ад часу іх запрашаюць на сустрэчы з вучнямі мясцовых школ. І кожны ўспамін прымушае іх зноў перажываць тыя жахлівыя падзеі.

Васіль Цішкевіч

Гаворыць сведка

(З успамінаў Фёдара Жураўскага, былога жыхара вёскі Пераходы)

«Карнікі акружылі нашу вёску ў 10 гадзін раніцы. Яны спачатку абрабавалі жыхароў, потым адбіралі моладзь, каб адправіць на прымусовыя работы ў Германію. Хата маіх бацькоў стаяла на краю вёскі. Сюды паліцэйскія зганялі жывёлу. З нас, падлеткаў, былі прызначаны пагоншчыкі, якія павінны былі гнаць жывёлу ў Слуцк.

У нашай хаце, акрамя маці, браціка і сястры, сабраліся родзічы і суседзі. Усе былі напужаны і чакалі, што будзе далей. Я ўзяў малодшага браціка Віктара за руку і разам з ім падышоў да пагоншчыкаў жывёлы. Каля іх на возе сядзела мая аднавяскоўка з дзеткамі, якую паліцай з суседняй вёскі вывозіў з Пераходаў. Я папрасіў забраць з сабою Віцю. Яна адразу згадзілася, а паліцай змаўчаў, хоць і быў вельмі незадаволены.

Праз нейкі час я разам з пагоншчыкамі пагнаў кароў у напрамку да Шышчыцаў. Абапал дарогі адкрылася страшэнная карціна: ніводнай вёскі не засталося, адны коміны тырчалі ад спаленых хат, а па ўзбочынах ляжалі целы забітых людзей. Калі пачало цямнець, мы разам з Лідай Галяс, Андрэем Рубскім уцяклі ў лес і да раніцы вярнуліся ў Пераходы. Вёскі ўжо не было, яе спалілі карнікі. З жыхароў уцалелі толькі Іван Ліневіч, мой равеснік, і дарослая жанчына Стэфаніда Дардынская, якая страціла ў гэты дзень шасцярых сваіх дзетак, а сама параненая выпаўзла з пылаючага дома».

13 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
добрый
добрый
20 февраля 2013 01:19

помнить вечно должны эти деревушки, села и поселки. и памятники должны стаять на их месте. трагическая и варварская история — повторение которой не должно случиться.

ingenegr
ingenegr
20 февраля 2013 07:19

Память избирательна. Люди имеют свойство забывать. Для того, чтобы НЕ ЗАБЫВАТЬ свои и чужие ошибки, значительные в наших судьбах события, людей повлиявших на ход истории нам нужно постоянно об этих ошибках напоминать. Жизнь течёт, человеческие ценности меняются, а ПАМЯТники остаются. Чем больше мы оставим пвмяти потомкам, тем меньше они сделают ошибок.

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
20 февраля 2013 19:12

ingenegr: ««» Уважаемый! Памятников поставлено очень много, но от этого на земле оружия и военных деиствий не становится менше. Поэтому, надо пропгандировать принцип политический, который заставит мир разоружиться.

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
20 февраля 2013 19:46

Меня удивляет то, что после войны жители спаленых деревень, а я почуствовал на своей шкуре несчасте остаться живым и обмороженным и перенести издевательства над мамой вдовой и нам сиротами, как со стороны власти так и со стороны фронтовиков. (Перенесши издевательства и глядя на слезы мамы, мы с братом говорили хай бы нас тоже спалили). И сегодня в 70 летнем возросте не могу понять, почему власть так стремится начать военные деиствия и столько денег выделяет на содержание армии. Ведь не народ инициатирует военные деиствия, а власть. Возникает вопрос почему такая кровожадная власть. /… удалено (флуд) — Админ…/

Fak
Fak
20 февраля 2013 19:54

Аминь.

ingenegr
ingenegr
21 февраля 2013 08:01

ПС, политики уходят и приходят, а памятники остаются.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
21 февраля 2013 08:30

Особенно памятники из списанной бронетехники.

DEMD
DEMD
21 февраля 2013 08:59

Я уже как-то писал, в Слуцке и районе куча памятников погибшим евреям и практически ниодного памятника погибшим других национальностей. У нас что воевали и погибали одни евреи или беларусам плевать на павших?

Ljutich.Ljasny
Ljutich.Ljasny
15 марта 2013 09:00

а кдбэшнікі - партызаны і правакавалі немцаў на гбтыя жорсткія акцыы. каб немцы за пару месяцаў узялі маскву і знішчылі партызан нашы вёскі засталісяб цэлымі.

добрый
добрый
15 марта 2013 22:31

Ljutich. Ljasny — уважаемый глупость есть такая мысль. читайте первоисточники (чтобы не рекламировать) автор А.Г. «МК», материалы нюрнберского процесса. и если б взяли, то что вы им желаете взять, не было б вообще в Беларуси вёсок. а хитро вы попали на эту страницу, оставить своё словцо — почти месяц в подполье сидели. некрасиво так.

добрый
добрый
16 марта 2013 15:04

Ljutich.Ljasny. как из вильнюса попал такой урод на наш курьер?

Filifionka
Filifionka
9 мая 2013 01:07

Ня трэба забывацца, што палілі і нашыя. 14-гадовага брата маёй бабулі Мішу ў Адамове забіў паліцай. Малады беларускі хлопец. А немец Мішу пусьціў спачатку.