Гарэлка часоў СССР дагэтуль выконвае функцыі асабліва каштоўнай жыдкай валюты ці падарунка

4

Як гэта ні дзіўна, але гарэлка, зробленая яшчэ ў СССР гадоў 25−30 таму, дагэтуль выконвае функцыі асабліва каштоўнай жыдкай валюты ці падарунка.
Малады чалавек на фотаздымку праз шкло разглядае год «нараджэння» пляшкі «Русская водка». Гэтая гарэлка была прэзентавана дзяўчыне яе знаёмым з нагоды Новага 2013 года.

Фота: Аліна Нагорная

Реклама

Ці вось прыклад. Восенню мінулага года адзін з мясцовых святароў на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў: «Асвячаў адной бабульцы хатку. Памаліўся, сабраўся ісці, а бабулька і кажа: «Бацюшка, у мяне зараз грошай няма, торф якраз прывезлі. Вось вазьміце пляшачку да свята /…/ Я спачатку адмаўляўся, не хацеў браць, але бабулька налегла і мусіў узяць. Гадоў 3−4 назад яна частавала мяне пляшачкай гарэлкі 1983 года вырабу. Прыязджаў у госці знаёмы з Масквы. Я паставіў пляшачку на стол. Госць адразу выказаў недавер. Сталі спрабаваць… Ну, як вадзічка… А ўжо потым было хораша, і на раніцу галава не балела. Так і гэтая цуда-пляшачка, вырабленая ў БССР, каштуе 10 рублёў 00 капеек» («Столичная водка» — прим.авт.).
Да свайго запісу аўтар далучыў фотаздымак той самай савецкай пляшкі.
Што цікава, у абоіх выпадках за дзесяцігоддзі з пляшкі 0,5 «выветрылася» каля 50−70 грамаў гарэлкі.
Гавораць, што ў некаторых случчан дагэтуль засталіся хоць і саскуднеўшыя, але запасы гэрэлкі часоў СССР/БССР.

Алесь Дастанка

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
...
...
19 февраля 2013 17:44

У меня есть целых два ящика от 93 года: не хотите?:)))

Вовчик
Вовчик
19 февраля 2013 18:44

Фотография сильная. Алкогольная безысходность.

Борис
Борис
19 февраля 2013 20:12

Давайте будем запасаться водкой MADE in BY Через лет 25−30 будет раритет продать можно будет на торгах на аукционе

ZU
ZU
21 февраля 2013 01:06

Моя водочка засветилась:)