Памёр Аляксей Андрэевіч Новік

2

У 3 гадзіны 30 хвілін ноччу 16 лютага памёр Аляксей Андрэевіч Новік. Крыху больш месяца ён не дацягнуў да сваіх 92 гадоў.

Чытачы «Кур'ера» памятаюць яго па гістарычных успамінах пра жыццё Случчыны, па разважаннях, якія прасякнуты вялікай любоўю да роднага краю, турботай аб яго будучыні.
Аляксей Андрэевіч заўсёды адрозніваўся інтэлігентнасцю і павагай да людзей. Уражвала, як ён умеў знаходзіць агульную мову як са школьнікамі, так і з людзьмі сталага ўзросту, як умеў рабіць аналіз бягучым падзеям. Уражвалі яго смелыя высновы.

Реклама

«Мне грэшна жаліцца на жыццё: яно ў мяне вялікім атрымалася», — зазначыў Аляксей Андрэевіч падчас свайго 90-годдзя.

Вельмі шкада, што мы больш не будзем мець магчымасці парадавацца сустрэчам з гэтым цікавым і прыстойным Чалавекам, педагогам па прызванню. Вялікі дзякуй, Аляксей Андрэевіч, што мы Вас сустрэлі ў гэтым жыцці! І няхай зямля Вам будзе пухам.

Калектыў «Кур'ера»

Даведка ад «Кур'ера». Пахаванне Аляксея Андрэевіча Новіка адбудзецца ў нядзелю, 17 лютага, у 13 гадзін на могліцах у вёсцы Сярагі.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Борис
Борис
17 февраля 2013 19:41

Вечная ему память

Zorro
Zorro
18 февраля 2013 01:39

Зямля пухам. Сьветлая памяць.