Не крыўдзіце жанчын

1

У нашай вёсцы весткі аб якіх-небудзь, нават нязначных, падзеях або здарэннях разносяцца імгненна. Вось і ўчора. Не паспеў пераступіць парог хаты, як жонка і кажа: «Ты чуў, што наш сусед Змітрок па п’янцы сваю Аўдоццю ледзьве на той свет не адправіў?» Абыякава паціснуў плячыма: «Ну і што?» Такое ў нашай вёсцы амаль штодзень здараецца… «Як гэта што?! — абурылася жонка. — Аўдоцця ж гэтага п’янчугу пальцам не кранула. А ён мала што пабіў яе, дык дзяцей з хаты павыганяў - глядзі вунь яшчэ і зараз па вуліцы хо-дзяць непрыгледжаныя».

Памаўчаўшы крыху, жонка раптам спытала: «Слухай, Пятро! А як бы ты павёў сябе, калі б, крый Божа, напіўся як гэты Змітрок?»
Шчыра кажучы, я таксама іншы раз не супраць заглынуць чарку. Але стараюся ў меру. Між тым, жонка з нецярпеннем чакала адказу і я мусіў прызнацца: «Добра і сам не ведаю».
Такі адказ яе не зусім задаволіў, і ў голасе пачуліся металічныя ноткі: «Не ведаешь? Ну, глядзі сам! Калі нап’ешся яшчэ хоць раз, паратунку не бу-дзе!»
Гэтай пагрозе я, вядома, асаблівага значэння не надаў. І дарэмна. Назаўтра ў майго сябра быў дзень нараджэння, і мы яго адзначылі як мае быць. Дамоў я не прыйшоў, а хутчэй прыплёўся.

Реклама

Толькі адчыніў дзверы ў хату, як левая шчака пакрылася густой чырванню ад моцнай жончынай аплявухі: «Дзе ты бадзяешся, п’яніца няшчасны? Вунь машыну дроў прывезлі. На двары мароз, а ён толькі і ведае, што хадзіць ды піць гэтую праклятую гарэлку. Пракоп, сваяк, свае дровы ўжо даўно ўпарадкаваў, а ў цябе ніяк рукі не дахо-дзяць», — наступала жонка.
Што праўда, то праўда: дровы трэба было ўладкаваць як мага хутчэй — ідзе зіма. Але ж гэта Пракоп… Успамін пра яго мяне, хмяльнога, проста раз’юшыў. Урэшце дастаў сваяк, каб яго. «Якая твая жонка добрая ды ласкавая», — казаў ён неяк у садзе, дзе мы хаваліся ад сваіх кабет з дзвюма бутэлькамі першакласнай гарэлкі. Гаварыў, а ў самога вочы паблісквалі, як ў таго ката. Вось гад!
Мая рука павольна, але рашуча пацягнулася за чапялой. Убачыўшы гэта, жонка залемантавала: «О, Божа! Зусім з глузду з’ехаў! Каб на жанчыну руку падняць! І чаму цябе толькі ў арміі вучылі!» Армія для мяне святое. Таму чапяла адразу ж стала на сваё месца.

Заўважыўшы, што я супакоіўся, жонка зноў перайшла ў наступленне. На гэты раз гузак запунцавеў пад маім правым вокам. Як тут было сцярпець! Я ўскочыў і чапяла зноў апынулася ў маіх руках.
Але ў галаве, хоць і хмяльной, білася думка: «Нельга, ніяк нельга падымаць руку на жанчыну, бо ты мужчына, а значыць за ўсё ў адказе»…
Раніцаю прачнуўся ад пяшчотнага і надзвычай цёплага дотыку да левай шчакі. Жонка сядзела побач і асцярожна прыкладвала прымочку. Тут жа на стале стаяла (не паверыце) чарка з гарэлкай. Я рашуча ўскочыў, хуценька апрануўся і схапіў… сякеру. Жонку з хаты нібы ветрам здзьмула. Я хітра ўсміхнуўся, выйшаў на ганак і краем вока пабачыў знаёмую постаць, якая на імгненне паказалася і знікла за вуглом хаты.
Работа кіпела: дровы, здаецца, калоліся самі. Адхінуў убок сякеру толькі тады, як пачуў: «Пятро! Ну хопіць ўжо, хадзі снедаць!»
Сняданак быў надзвычай смачны і апетытны.

Васіль Клімянкоў

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
11 февраля 2013 13:37

Интересная история, но не поучительная. Я из своей практики. Жонку выбирал понастоящему. Был высокий, красивый, умел танцевать и петь на сцене. Когда говорил, все слушали внимательно. Прежде чем жениться, в омут любви с головой, я изучил как живут пары по любви и по расчету. Где жена с образованием, а муж простой колхозник. И так как я был простой колхозник выбрал дочку красивой на вид тещи и пратической, то есть умеющей вести хозяиство. Женился на 18 летней девушке, все хорошо, все ладом, через год построил дом и мы перешли жить в свой дом. И вдруг, один раз напился, и начал выяснять отношения. Вот мол я простой колхозник, сам построил дом без помощи родственников. Жена, не стала оскирзаться ибо она очень умная и практичная. Подошла к столу, взяла нож и спокойно говорит.… Подробнее »