Не капай яму бліжняму

3

Шасцімесячныя курсы масажыстаў падыходзілі да завяршэння. Курсанты паступова адпрацоўвалі методыкі масажу. Галіна Фёдараўна — выкладчыца па масажу, доктар мануальнай тэрапіі і белай магіі - вырашыла пазнаёміць сваіх слухачоў курса з таямніцамі белай магіі і выпадкамі лячэння са сваёй практыкі. Аўдыторыя ўважліва слухала, і раптам адна з дзяўчынак устала з-за стала і са слязамі на вачах паведала сваю гісторыю.

Апошнім часам, а гэта цягнецца ўжо з год пасля смерці бабулі, на іхнім падвор'і не вядзецца ніводная жывёліна. То парасяты падохнуць, то трусы захварэюць. Нават куры і тыя не вядуцца. Галіна Фёдараўна падазвала дзяўчыну да сябе, дастала з сумкі прыстасаванне ў выглядзе рамкі з меднага дроту і зрабіла некалькі рухаў вакол дзяўчыны. Рамка закруцілася, быццам бы да яе быў падключаны рухавічок. «Так, усё ясна, — сказала яна. — Але ж ты не ўсё сказала, на вашым двары бегае шмат катоў». — «Так, — падцвердзіла дзяўчына. — Адны толькі каты і вядуцца». — «Ну што ж, паспрабуем табе дапамагчы, толькі мне патрэбны тры памочнікі з моцнай і добрай энергетыкай». Яна прайшлася з рамкай па аўдыторыі і вызначыла дзвюх маладых дзяўчын і дзяўчыну старэйшую за іх.
Пасля заняткаў дэлегацыя паехала да хаты, дзе жыла дзяўчына. Па двары гулялі некалькі катоў рознай масці. Галіна Фёдараўна размеркавала сваіх дабравольных памочнікаў у трохкутнік, а сама засталася ў яго сярэдзіне з рамкай у руках і расказала, што трэба рабіць.

Калі набліжаліся да хаты, то рамка пачынала круціцца як заведзеная, а адыходзілі ад хаты — рамка супакойвалася. «Гэта ў хаце», - сказала выкладчыца. І дэлегацыя рушыла ў хату. Абышоўшы з рамкай усе пакоі, яна засярэдзіла ўвагу на печы. «Вось тут», — сказала Галіна Фёдараўна і папрасіла, каб прынеслі бярозавы галец. Узяўшы галец, яна пашоркала ў дымаходзе каміна. На прыпечак упалі два чорныя яйкі, пранізаныя вышывальнымі іголкамі.

Реклама

Памочнікі здзіўлена паглядалі то на сваю выкладцыцу, то на тое, што вывалілася з каміна. «Спаліце гэта, а попел вынясіце на скрыжаванне роўна апоўначы — і ў вас усё наладзіцца, — сказала Галіна Фёдараўна. — І схадзіце ў царкву, памаліцеся і пастаўце свечку каля вобраза Міколы Цудатворцы».
Праз тры ці чатыры дні, калі ішлі апошнія лекцыі па тэорыі масажу, у аўдыторыю ўварваўся мужчына сярэдніх гадоў і з мацернымі словамі накінуўся на выкладчыцу. Гэта быў дзядзька той дзяўчыны, якая прасіла аб дапамозе.

Калі слухачы, а на курсах вучылася шмат студэнтаў з медвучылішча, вывелі раз’юшанага дзядзьку з аўдыторыі, дзяўчына паведаміла сямейную гісторыю. Перад смерцю бабка адпісала ўсю маёмасць дачцэ, а сыну нічога не дасталося. Той, па навучэнню жонкі, затаіўшы злосць на сястру, звярнуўся да вядзьмаркі, каб яна навяла чары на подвор’е сястры. І калі быў зроблены абрад звароту, то брату стала дрэнна: не мог нічога есці, усё выварочвала. Ён схуднеў.
Празнаўшы ад сястры, якая не вытрымала такой здрады ад брата і патэлефанавала яму, што быў зроблены абрад супраць яго і вядзьмаркі, мужчына і заявіўся ў аўдыторыю.
«Нічога, калі ён прызнаў сваю памылку, праз два-тры дні хвароба адыдзе ад яго», — сказала выкладчыца. І, сапраўды, пасля іспытаў, атрымліваючы пасведчанне аб заканчэнні курсаў масажыстаў, дзяў-чына паведаміла, што дзядзьку стала лепей. Ён хадзіў у царкву да споведзі і маліўся, стоячы на каленях.
На падвор'і застаўся толькі адзін кот Рыжык і нават прыбіўся да двара маленькі сабачка і прыжыўся ў іх.

Потым людзі казалі, што тая вядзьмарка вельмі цяжка памірала. Мабыць, за грахі свае перад Богам і людзьмі. Цяжка захварэла, а потым і памерла дзядзькава жонка, так і не пакаяўшыся за сваю злапомнасць.
Урэшце выцякае адсюль мараль: не капай яму бліжняму, бо тое ж вернецца да цябе.

Мікола Корань

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Sparrow
Sparrow
2 февраля 2013 15:01

Ну и навороты…

arina
arina
2 февраля 2013 20:48

А «белая магія» — не грэх, не сабе магіла?

Аналитик
Аналитик
2 февраля 2013 21:40

Дурка полная. Микола, совсем деградировал.