Раскопкі працягнуць вясной

1

Знаходкі, якія былі адшуканы падчас раскопак восенню мінулага года на старажытным гарадзішчы каля вёскі Обчын Любанскага раёна, зараз вывучаюць вучоныя.

Па словах Зоі Харыта-новіч, кіраўніка раскопак, найбольш каштоўная з іх — бронзавая шпілька — дазволіла высветліць, што людзі жылі ў гэтым гарадзішчы падчас бронзавага веку — яшчэ да вынаходніцтва жалеза (каля 3 тысяч гадоў таму).

Культурны слой гара-дзішча аказаўся цалкам пераараны ў познія часы. Таму пры раскопках вы-рашылі выкарыстоўваць тэхніку. З дапамогай экскаватара была зроблена прарэзка вала.
Нагадаем чытачам, што ў 2013 годзе ў Любанскім раёне пачнецца ўзвядзенне горна-ўзбагачальнага камбіната. Гарадзішча каля Обчына трапляе ў зону будаўніцтва. Згодна з заканадаўствам, забудоў-шчык прафінансаваў археалагічныя раскопкі. Пакуль выканана толькі чацвёртая частка ад запланаваных работ. Вясной, з пачатку новага сезона, яны будуць працягнуты.

Реклама

Аддзел навін

Ранее

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Аналитик.
Аналитик.
17 января 2013 12:53

Предполагается что ученый это очкарик в белом халате который с помощью Науки всегда всё знает. На самом деле тая шпилька лежит где-нибудь в каробке, а вучоные сидят и анеГдоты травят и обсуждают пресконференцию и где что дешевле.