Каманда Слуцкага раённага вузла электрасувязі заняла першае месца ў зімовай спартакіядзе

0

Каманда Слуцкага раённага вузла электрасувязі заняла першае каманднае месца ў зімовай спартакіядзе Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам».У спаборніцтвах, якія прайшлі з 11 па 13 снежня, прынялі ўдзел 26 каманд з Мінска і Мінскай вобласці.

Працаўнікі «Белтэлекама» змагаліся за перамогу ў

  • плаванні,
  • лыжных гонках,
  • дартсе,
  • гіравым спорце.

Першае месца заняла каманда Слуцкага раённага вузла электрасувязі. Такі поспех атрымаўся дзякуючы асабістым вынікам удзельнікаў каманды. Прызёрамі сярод случчан сталі:

Реклама
  • Аляксандр Пугачоў - 1-е месца па дартсу;
  • Наталья Калядзіна — 1-е месца па плаванню сярод удзельнікаў сваёй узроставай катэгорыі;
  • Сяргей Кульбіцкі - 3-е месца па гіравым спорце і 3-е месца па плаванню сярод удзельнікаў старэйшых за 35 год.
  • Астатнія ўдзельнікі, Наталья Караба і Вольга Крывашэева, паказалі таксама добрыя вынікі.

Падтрымаць каманду прадпрыемства прыйшоў і начальнік Слуцкага РВЭС Андрэй Драбеня.

Трэба зазначыць, што мерапрыемства не абмяжоўвалася толькі спартыўнымі спаборніцтвамі. Быў праведзены і конкурс сярод каманд па лепцы снежных фігур. Лепшыя былі адзначаны прызамі, а ўдзельнікі - памятнымі падарункамі. У вольны час было арганізавана наведванне басейна з саўнай, вечарам — дыскатэка.

А пасля ўсіх спаборніцтваў па традыцыі адбыўся вечар бардаўскай песні. Бард Віктар Доўгі, які адначасова з’яўляўся і судзёй нацыянальнай катэгорыі. Дзеля гэтага прыехаў апоўначы, таму што днём праводзіў судзейства на іншых спаборніцтвах.

Усе жадаючыя з задавальненнем падпявалі любімыя песні, бардаўскія, вядомыя з дзяцінства і кінафільмаў. Рэпертуар быў вельмі разнастайны. Спевы скончыліся, а чацвёртай гадзіны раніцы. Усе ўдзельнікі спартакіяды атрымалі добры зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою, цікавы і разнастайны адпачынак.

Хочацца спадзявацца, што і іншыя арганізацыі будуць мець магчымасць і жаданне арганізоўваць мерапрыемствы такога кшталту, каб людзі мелі стымул да заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця.

Сяржук Кут

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии