Памяць пра свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага

3

У снежні мінулага года споўнілася 335 гадоў з таго часу, як распачаўся слуцкі перыяд духоўна-асветніцкай дзейнасці святога Дзімітрыя Растоўскага. Памяць аб яго прыбыванні ў нашым краі захоўвалася і ў наступныя стагоддзі, памятаюць яго і сёння.

У Слуцку дзейнічае Праваслаўны духоўна-асветніцкі цэнтр святога Дзімітрыя Растоўскага. А радкі з яго верша «Почто нам в Самарию за водою ходити, Егда и зде, в Случеске, лепо ее пити?» змешчаны на першай старонцы выдаваемай у Слуцку духоўна-асветніцкай газеты «Преображение». Яны дайшлі да нас з ХVІІ стагоддзя.

Родам з Украіны

Дзімітрый Растоўскі, святы Рускай Праваслаўнай царквы, сваю духоўна-асветніцкую дзейнасць пачаў на Украіне, а скончыў у Расіі. Кароткі перыяд яго жыцця быў звязаны і з Беларуссю, а дакладней са Случчынай.
Нарадзіўся Дзімітрый на Украіне ў 1651 го-дзе ў сям'і запарожскага казака.

Падчас вучобы праявіў здольнасці да літаратурнай працы, але ў свой час атрымаў славу перш за ўсё як таленавіты рэлігійны прапаведнік і палеміст.

Реклама

У разглядаемы намі перыяд прадстаўнікі розных накірункаў хрысціянства ў справе адстойвання сваіх пазіцый і поглядаў надавалі вялікае значэнне рэлігійнай палеміцы, а дзейнасць царкоўных прапаведнікаў мела вялікую грамадскую значнасць. Праводзіліся багаслоўскія дыспуты, перад вернікамі-адзінадумцамі выступалі аратары-багасловы, выдавалася палемічная літаратура. На Украіне малады прапаведнік Дзімітрый звярнуў на сябе ўвагу, аказаўся пад апекаю царкоўных іерархаў і казацкіх вярхоў.

Складаны час

У Слуцку Дзімітрый, тады яшчэ іераманах, з’явіўся 6 снежня 1677 года. Прыбыў па запрашэнню Феадосія Васілевіча, епіскапа Беларускага і слуцкага архімандрыта, а таксама кіраўніцтва слуцкага Спаса-Праабражэнскага брацтва. Больш года жыў і працаваў у Праабражэнскім манастыры. У сваім дзённіку ён напісаў так: «Напярэдадні Філіпава загавення праасвяшчэнны епіскап Беларускі прыехаў у Вільню і адсюль з яго праасвяшчэнствам паехаў я, 24 лістапада, у Слуцк. Снежня 6-га ў Слуцкім брацтве пачаў мець жыцельства».

У Вялікім Княстве Літоўскім Слуцк з’яўляўся значным цэнтрам праваслаўя. Да пачатку ХVІІ стагоддзя яно мела падтрымку з боку слуцкіх князёў Алелькавічаў.

У часы Дзімітрыя на Случчыне ўжо гаспадарылі Радзівілы, якія былі пратэстантамі. І Януш, і Багуслаў, І Людвіка-Караліна Радзівілы таксама падтрымлівалі праваслаўных вернікаў свайго краю. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім, якое пайшло на саюз з Каралеўствам Польскім, утварыўшы ўнію і стварыўшы агульную дзяржаву — Рэч Паспалітую, дзяржаўнай падтрымкай карыстаўся каталіцызм, а дзейнасць слуцкіх Радзівілаў, у тым ліку і ў рэлігійнай плоскасці, разглядалася як апазіцыйная.

У склаўшыхся ўмовах царкоўнае кіраўніцтва і праваслаўныя братчыкі павінны былі разлічваць не толькі на апеку гаспадароў края, але і на ўласныя сілы. Адной з іх ініцыятыў і было запрашэнне ў горад знакамітага прапаведніка.

Мясцовы іканапісец адлюстраваў на ёй выяву Ісуса Хрыста, які размаўляе з Самаранкаю, і прывёў верш Дзімітрыя Растоўскага: «Почто нам в Самарию за водою ходити, Егда и зде, в Случеске, лепо ее пити?»

Слуцкі перыяд

У Слуцк Дзімітрый разлічваў заехаць не надоўга, аднак прабыў больш года: з 6 снежня 1677 па 29 студзеня 1679 года. Справа ў тым, што манаха чакалі на радзіме, да яго нават прыходзіў загад аб вяртанні ад ігумена Кіеўскага Міхайлаўскага манастыра і ад казацкага гетмана, чарнігаўскага палкоўніка. Тады Праабражэнскае брацтва і слуцкае духавенства звярнуліся да кіеўскага ігумена і да гетмана з просьбай дазволіць Дзімітрыю затрымацца ў Слуцку. Іх просьба была вырашана станоўча.

З пропаведзямі іераманах Дзімітрый выступаў не толькі ў храмах Слуцка. Вядома, што 9 мая быў у Грозаве, дзе знаходзіўся Іаана-Багаслоўскі манастыр, 14 ліпеня наведаў Старчыцкі Петра-Паўлаўскі манастыр, дзе пакланяўся мясцовапачытаемаму цудатворнаму абразу Прасвятой Багародзіцы. Сюды ж яшчэ раз наведваўся 22 верасня разам з ігуменам Мінскім. Працягваў літаратурную дзейнасць, па магчымасці займаўся не толькі духоўнай, але і фізічнай працай. Захавалася паданне, што ў Слуцкім Троіцкім манастыры ён выкапаў калодзеж і паставіў зруб, на верхняй дошцы якога выразаў свой верш.

Калодзежа з часам не стала, а тэкст верша захаваўся. Пазней яго выкарыстаў мясцовы іканапісец, які для Троіцкага манастыра напісаў ікону з выявай размовы Ісуса Хрыста з Самаранкаю і прывёў згаданы у пачатку артыкула верш.

***

Памяць Дзімітрыя Растоўскага адзначаецца 23 чэрвеня (10 чэрвеня па старому стылю), 4 кастрычніка (21 верасня па старому стылю) і 10 лістапада (28 кастрычніка па старому стылю)

Ігар Ціткоўскі

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ljutich.Ljasny
Ljutich.Ljasny
20 марта 2013 14:35

сапраўдная вера беларусаў ПАГАНСТВА, хрыстанутыя вы ўжо пашалелі з сваімі палестынскімі казкамі.

ingenegr
ingenegr
20 марта 2013 16:07

Что-то не слышал, чтобы в Беларуси были действующие языческие капища. Может Лютич Лесной подскажет, где оно есть, дествующее?

Пчела Майя
Пчела Майя
20 марта 2013 18:41

А этот паганый дурень просто врет.