Зычым, шаноўныя, вам дабрабыту і творчага настрою

5

Шаноўныя сябры! З Новым годам вас! Вітаем і дзякуем усіх, хто не страціў цікавасць да нас і ў першыя крокі новага 2013 года не забыўся клікнуць на kurjer.info.

Як і ў прыхільнікаў друкаванай версіі, такі выбар наведвальнікаў сайта мы ўспрымаем у першую чаргу як давер абранай намі пазіцыі на развіццё нашага сродку інфармацыі ў якасці паўнавартаснага форуму для абмену палярнымі думкамі. Пагадзіцеся, гэты рэгіянальны форум — добрая пляцоўка для таго, каб вызначыць, наколькі правільна мы рухаемся ў накірунку стварэння якаснай грамадзянскай супольнасці. Мы рады, што сёння маем такую колькасць добразычлівых і цікавых субяседнікаў, жадаючых не толькі атрымліваць актуальныя навіны, але і дзяліцца сваімі высновамі.

Реклама

Час бяжыць вельмі хутка. Нельга марудзіць і мы таксама, як і кожны з вас, пралічваем і будуем нейкія планы на надыйшоўшы новы год. Вядома ж, зараз цяжка загадваць, што ўдасца ўсё рэалізаваць на сто адсоткаў. Будуць і поспехі, будуць і страты. Хацелася б толькі і ў новым годзе ўтрымаць той ваш давер, што мы маем сёння. Гэта нялёгкая задача, аднак менавіта яна і дапамагае рабіць наш інфармацыйны прадукт. І з самых першых дзён мы запрашаем вас, шаноўныя, да сумеснай працы: нават усе вашы невялікія парады і заўвагі мы прымем з вялікай ўдзячнасцю.

А зараз яшчэ раз зычым, сябры, каб Новы 2013 год не толькі стартаваў для кожнага з вас запамінальнай весялосцю, а каб і ўсе дні яго прыносілі вам натхненне, радасць і задавальненне ад здзейсненага. Поспехаў!

З прызнаннем, калектыў «Кур'ера»

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
waspet
waspet
1 января 2013 15:36

Вялiкi ДЗЯКУЙ «Кур'ер» за Вашу газету, асабліва за электронны варыянт. Тут ёсць уся інфармацыя мясцовага маштабу ад навін да даведкавых дадзеных. Штодня наведваю Ваш сайт прачытать аб навінах і анонсах нашага рэгіёна. Даведкавую інфармацыю шукаю заўсёды таксама менавіта на сайце Вашай газеты. Віншую калектыў «Кур'ера» і чытачоў газеты з Новым годам! Усім здароўя, поспехаў і выканання жаданняў у гэтым, зусім яшчэ НОВЫМ 2013 ГОДЗЕ!

Аналитик
Аналитик
1 января 2013 17:20

У «Кур ера» есть все ресурсы, чтобы почитать цудоуныя каментары завсегдатаев. Дзякую.

Борис
Борис
1 января 2013 21:15

калі ласка чакаю і вельмі наступны нумар

Борис
Борис
2 января 2013 23:01

присоединяюсь к поздравлениям коллективу ИНФО КУРЬЕРА самых наилучших пожеланий в НОВОМ 2013 ГОДУ Крепкого ВАМ ВСЕМ здоровья ВАШИМ семьям успехов в вашей работе и самых наилучших пожеланий

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
4 января 2013 07:34

Уважаемый Курьер! Самый лучший сайт в инете. Так держать и дальше! Успехов и по больше прибыли! Я надеюсь в 2013 году нас всех ждут перемены и Курьер получит то, что наметил. Читателей поболше, а следовательно и денег побольше. И желателно для читателей, побольше информации о деятельности районных властей касающейся развития района. А камментаторам, благоразумия при обсуждении информации.