«Першы» Новы год

0

Дзяцінства — прыемная пара! Пара каляровых сноў і самых фантастычных мараў. Ніякіх клопатаў, турбот — ёсць бацькі, якія адказваюць за цябе і ахоўваюць ад небяспек знешняга міру. Але ў жыцці дзіцяці настае час, калі яно хоча стаць хоць трошачкі больш самастойным. Мы адмаўляемся ад дзённага сну, супраць любімага мамінага колкага світара, жадаем быць сцюардэсамі, а не доктаркамі, і гэтак далей. Усё калісьці адбываецца ўпершыню.
Новы год — чаканне вялікага цуда для кожнага дзіцяці, ды і для дарослага, што тут гаварыць. Я не была выключэннем. Кладзешся вечарам у ложак з прыемнай думкаю, што раніцай пад прыгажуняй-елкай будзе ляжаць доўгачаканны падарунак. Вельмі хочацца не класціся спаць усю ноч, сустрэць казачнага Дзеда Мароза, але бацькі за здаровы сон малой.
Нарэшце настаў такі ўзрост, калі я адчула сябе даволі сталай, каб не лажыцца адпачываць у святочную ноч, пакуль той самы Новы год не прыйдзе.

Сваё жаданне я настойліва выказала бацькам, і, на маё здзіўленне, яны не былі супраць. Дзеда с сівой барадой і мяшком за плячыма я не разлічвала ўбачыць — комін у нашай кватэры не быў запланаваны, на жаль. Маім важкім аргументам было тое, што я хацела паслухаць, як прэзідэнт пад бой курантаў прамаўляе словы, віншуе ўсіх, ну і, канешне, мяне асабіста.

Вечар быў цудоўны. Вялікі стол са святочнай вячэрай. Мае любімыя мандарынкі і шакаладныя цукеркі. Вялікая елка с шарыкамі, цацкамі і агеньчыкамі. Салюты, бенгальскія агні. Гульні з бацькамі, мора смеху і дзіцячага шчасця. Час праляцеў непрыкметна, і стомленасць падкрадалася мяккім цёплым катом. Да заветнай гадзіны заставалася ўсяго нічога — трыццаць хвілін. Цвёрда трымаўся юнак на дапросе, як казаў класік, але здрадніцкія вочы аніяк не хацелі гля-дзець і заплюшчваліся. Я сказала бацьку: «Тата, я лягу трошкі пасплю, а як толькі прэзідэнт пачне гаварыць, ты мяне абавязкова пабудзі». Толькі прылегла — правалілася ў прыемную дрымоту. Праз паўгадзіны ўскокваю, гляджу: ужо светла на двары. Майму абурэнню не было краю: «Тата, чаму не пабудзіў мяне? Я ж так хацела паслухаць прэзідэнта!» — «Сонейка, я будзіў цябе». — «І што я адказала?» — «Ты перавярнулася на другі бок, сказала: „Добра, я заўтра паслухаю яго“. — І заснула далей».

Реклама

Вось так прайшоў мой «першы» Новы год, які стаў апошнім праспаным. Усе наступныя я сустрэла разам з бацькамі бадзёра.

Аскаліс, Слуцк

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии