Супольна пішам гісторыю рэгіёна

3

Шаноўныя наведвальнікі электроннай версіі “Кур’ера”! Адыходзіць у гісторыю год 2012. Фінальныя матэрыялы-2012 на стужцы навін нашага сайта – чарговыя цаглінкі ў справе стварэння летапісу грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага, спартыўнага накірункаў жыцця нашага рэгіёна. Менавіта вам рабіць высновы, наколькі якаснымі яны з’яўляюцца, ці не занадта многа ў іх тых складнікаў, якія робяць малюнак нашага жыцця не адпавядаючым рэчаіснасці.
Са свайго боку толькі адзначым, што рэдакцыя старалася “выпякаць” гэты інфармацыйны прадукт пад назвай “Кур’ер”, прытрымліваючыся ў першю чаргу стваральных імпульсаў. Мы стараліся неабыякава рабіць сваю справу – займацца бізнесам, не апускаючыся да прапаганды і тэндэнцыёзнасці. Шчыра прызнаемся, што без вашай падтрымкі гэта наогул было б немагчыма. Мы яе адчувалі штодзённа: і тады, калі вы падказвалі злабадзённыя тэмы, калі пакідалі свае каментары, і тады, калі “па поўнай” крытыкавалі нас.

За гэта вам, шаноўныя, нізкі паклон і падзяка! Выказваем вялікую падзяку за надзейнае супрацоўніцтва ў справе выдання друкаванай версіі таксама нашым рэкламадаўцам, друкарам, распаўсюджвальнікам, нашым пазаштатнікам! Упэўнены, што такая сумесная праца як раз і дапамагае пісаць праўдзівы летапіс розных бакоў рэгіянальнага жыцця.

З гэтай упэўненасцю і з такім настроем на плённую супольную працу рэдакцыйны калектыў і падыходзіць да сустрэчы Новага 2013 года. Зычым і кожнаму з вас, каб надыходзячы год прыносіў толькі радасць, натхненне і задавальненне! Няхай нас радуе мноства неабыякавых і цывілізаваных дыскусій па самых злабадзённых праблемах нашага жыцця!

Реклама

З навагоднімі віншаваннямі,
калектыў «Кур’ера»

 

Юныя чытачы “Кур’ера” адгукнуліся на рэдакцыйнае запрашэнне дасылаць лісты Дзеду Марозу не толькі актыўна, але і крэатыўна: Ліза Красоўская са Старых Дарог адрасавала навагодняму чарадзею разам з паштоўкай і зробленага сваімі рукамі прыгожага зайчыка, а случчанка Віялета Трызно –  цікавы варыянт святочнай елачкі. Цяжка ўтрымацца ад таго, каб не пракаментаваць, што менавіта такі падыход да справы дапамагае рабіць наша жыццё больш актыўным, цікавым і стваральным.

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
28 декабря 2012 20:18

Уважаемый Курьер!!! Огромное спасибо за то, что Вы есть! Я неоднократно писал, что более интерсного сайта нет, где всестороне можно обсуждать статью. Выражаю благодарность, за то что Вы пишете бесплатно рекламу от народа. Конечно, Ваш кирпич политический, заслуживает огромного внимания. Но к сожалению, вы этот кирпич шлифуете, а ведь природа человеческая не воспринимает искуственного продукта, людям хочется читать натуральное. Я понимаю, диктатура, есть диктатура, против не попрешь, но ведь, если потребовать, как этого требуют многие сайты, писать полное имя и фамилию каментаторов, то, каждый камментатор будет думать, что писать. Не потому что, власть вычислит (власть вычислит при любом нике). А… Подробнее »

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
28 декабря 2012 20:33

Уважаемый Курьер! Я бы, очень хотел видеть под заглавием такой текст. Конституция Республики Беларусь. Стаья 2 «Человек, его права, свободы и гарантии их реализации являются высшей ценностью и целью общества и государства». Прошу не опускайтесь ниже планки, записанной в Конституции.

Борис
Борис
29 декабря 2012 13:26

А КОГДА ВЫЙДЕТ СЛЕДУЮЩИЙ НОМЕР 1 2013 ГОДА