Да ганчарнага круга з шахты

3

У гарадскім аўтобусе на суседнім сядзенні адна жанчынка расказвала другой: “Нам пашанцавала, што пустую хаціну ў вёсцы купіў чалавек з горада. Хацінка была занядбалая, таму пра новага гаспадара думалі не вельмі добра: нейкі лайдак, якому ў горадзе няма месца. Але прыглядзеліся – лайдак на ладнай машыне ездзіць не будзе».

 

 

Реклама

На дзіва спрытныя рукі у Аляксандра Кірычака — кіне на круг камяк гліны і вочавідкі вырастае прыгожы посуд.

 

Цікавы навасёл

Хутка па вёсцы чутка пайшла, што новы гаспадар у хаціне адкрыў ганчарню. А што гэта так, пацведзілі гаршкі ды глячыкі, якія з’явіліся на плоце. Цікаўнасць узяла верх, і вяскоўцы пайшлі паглядзець на ганчара. А потым зачасцілі: каму глячык пад малако, каму гаршчочак, каб дранікі з салам на дзень прыставіць у печ. Грошай не бярэ, таму нясуць майстру хто ягады, хто грыбы, а хто і смятанкі ў тым глячыку, што ім зроблены. Адным словам, пашанцавала з навасёлам.
“Пасяліўся майстар у вёсцы Саковічы, на беразе возерца. Гаршчочкі на плоце падкажуць”, — дала адказ жанчына з аўтобуса  на маё пытанне, дзе жыве гэты чалавек. Сапраўды, гаршчочкі падказалі. А завуць майстра Аляксандр Юр’евіч Кірычак.

Прага душы

Хатка невялічкая, у адной палавіне цэбрыкі з глінай, палічкі да столі з вырабамі, у вуглу за ганчарным кругам сам гаспадар. У другой палове хаты тэлевізар і канапа для адпачынку, шафа з кніжкамі.
Прашу гаспадара расказаць, адкуль у яго забытае майстэрства і ці можна сёння з дастаткам пражыць такой творчасцю.
“Больш за дзесяць гадоў працаваў у шахце. Мяне не задавальняла яе прастата, душа хацела творчасці. Пасля работы ляпіў з пластыліна і гліны розныя фігуркі і кампазіцыі. Пакажу людзям, яны смяюцца, што марна губляю час. Спрабаваў кінуць, але праз дзень-два зноў вяртаўся да творчасці. Аднойчы прачуў, што ў Салігорску працуе народны майстар Мікалай Пратасеня. Адважыўся і пайшоў паказаць свае вырабы. Ён высока ацаніў маё майстэрства і прапанаваў адкрыць гурток “Скульптура і кераміка” ў Цэнтры дзіцячай творчасці”. Так ён пакінуў шахту, пачаў сур’ёна вывучаць гісторыю ганчарнай справы.

Настаўнікі

У вёсцы Дарасіно, што на Любаншчыне, застаў жывым майстра Цімоха Філіпеню, які пачынаў сваю справу яшчэ да Айчыннай вайны, але ў гэты час не працаваў. Ён абрадаваўся, што знайшоўся чалавек, які цікавіцца такім рамяством, і быў са мною шчыры на парады. Расказваў і паказваў, як зрабіць гліну прыдатнай да вытворчасці, як сушыць і абпальваць вырабы. У вёсцы Ганевічы Капыльскага раёна застаў у жывых Уладзіміра Вярэйку. Вучыўся ў яго тэхналогіі абварной (гартаванай) керамікі. Калісьці яна была шырока распаўсюджана, але да таго часу стары Вярэйка застаўся адзіным майстрам, які валодаў такой тэхналогіяй. Ні ў Бе-ларусі, ні ў Расіі, ні ў Польшчы другіх  майстроў ужо не было.
Уступіў у Саюз майстроў Беларусі, каб быць больш дасведчаным,  што дзе робіцца, прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях у Беларусі, Расіі, Польшчы.

На хлеб з маслам

За адраджэнне абварной керамікі год атрымліваў стыпендыю ад Міністэрства культуры. Гэта была добрая падтрымка сямейнага бюджэта, бо заробак  кіраўніка дзіцячага гуртка пасля шахцёрскіх грошай быў мізэрны. Але гэтыя абставіны прымусілі думаць, як зарабіць грошы, займаючыся любімай справай. “Цяпер я маю тарговае  месца ў Дудудках, дзе жонка прадае мае вырабы. Асаблівым попытам карыстаюцца пляшкі, пакрытыя воскам у сярэдзіне і звонку. Турысты купляюць такі посуд, каб набраць самагонкі. Маскоўскія рэстараны любяць падаваць напоі сваім наведвальнікам у керамічных конаўках. Попыт на керамічны посуд не знік, гэтым я і карыстаюся. Спадзяюся, што ў хуткім часе адкрыю тарговую кропку ў Салігорску”.
Пасля размовы гаспадар прапанаваў пачастунак. Смак грыбоў прымусіў успомніць размову жанчын у аўтобусе.
“Сам грыбы збіраў?“ – спытаўся ў гаспадара. “Ды не, людзі прыносяць”, – з усмешкай адказаў майстар.

Уладзімір Амяльчэня

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Sparrow
Sparrow
25 декабря 2012 09:46

Респект! Класс!

ingenegr
ingenegr
25 декабря 2012 11:21

Был я на копанце.Был я на хлопанце.Был на пожаре.Был на базаре.Молод был,людей кормил.Стар стал,пеленаться стал.Умер,мои кости негодящиеся в ямку бросили,собаки не гложут.(горшок)В старину люди «жизнь»глиняной посуды сравнивали с жизнью человеческой.Что указывает на значимость её и аналогию глины и человека.

Борис
Борис
25 декабря 2012 21:24

Молодец мастер что возродил ремесло Какие всные щи и пшенная каша из печки в глиняной посуде А купите обыкновенное молоко в магазине залейте его в глинянный кувшин пусть немного постоит вкуснятина ВООБЩЕ ТО мне очень нравится пища приготовленная в глиняной посуде УСПЕХА ВАМ в ВАШЕМ начинаниии А ГДЕ ВЫ конкретно проживаете АДРЕС…..