Прэстыжная ўзнагарода «Шахтаспецбуда»

0

Міжнародны Дзелавы Савет узнагародзіў адкрытае акцыянернае таварыства «Трэст «Шахтаспецбуд» Знакам Пашаны «Лідэр нацыянальнай эканомікі-2012».

Узнагароду салігарчанам уручылі падчас урачыстай цырымоніі, што ў пачатку лістапада адбылася ў Маскве ў рамках Міжнароднага кангрэса прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Такое прызнанне заслуг трэста, паводле слоў Сяргея Гарбацэвіча, генеральнага дырэктара, не выпадкова. Сёння «Шахтаспецбуд» — сучаснае шматпрофільнае будаўніча-мантажнае прадпрыемства па ўзвядзенню, капітальнаму рамонту і абслугоўванню аб’ектаў шахтавага комплексу, а таксама аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва. Што тычыцца апошняга, то можна нагадаць парк з каскадам фантанаў, які стварылі работнікі ААТ у цэнтры Маладзечна.

Реклама

Трэст добра зарэкамендаваў сябе на будаўніцтве Чырвонаслабодскага і Бярозаўскага руднікоў ААТ «Беларуськалій».

Зусім нядаўна «Шахтаспецбуд» сумесна з турэцкай будаўнічай кампаніяй «Коджа» распачаў узвядзенне горна-ўзбагачальнага камбіната на Гарлыгскім радовішчы, якое знаходзіцца ў Туркменістане.

З пачатку года ААТ уклала ва ўласнае развіццё каля адзінаццаці мільярдаў рублёў - у паўтары разы больш гадавога плана. Гэта дае магчымасць трэсту паляпшаць якасць работ, умацоўваць канкурэнтаздольнасць.

Дарэчы, разам са спецыяльным дыпломам салігарчанам уручылі таксама міжнародны знак якасці «Вышэйшая проба». Гэта істотна павялічвае шансы прадпрыемства на выйгрыш розных тэндараў на атрыманне выгадных падрадаў.

Сяргей Любшын

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии