Як баба Тома ў грыбы вадзіла

3

Колькі розных прысмакаў можна зрабіць з грыбамі! Жараныя, вараныя, са-лянкі з капустай і гэтак далей. Як толькі з’яў-ляюцца першыя грыбы — страчкі, смарчкі, вешанкі, шампіньёны, лісічкі, кала-савікі — першыя летнія баравічкі, раніцаю можна бачыць людзей з кошыкамі, вёдрамі, якія тоўпяцца на аўтобусных прыпынках, на чыгуначных вакзалах. Шмат прыгод адбываецца з людзьмі пад час «ціхага палявання».

Тамара вырашыла звазіць сваіх трох дзяцей на прыроду, каб яны пабылі ў лесе, падыхалі яго чыстым паветрам, ну, заадно і грыбоў сабраць.
Сонейка ўжо высока ўзабралася над лесам, шчабяталі птушачкі. Недалёка на чыгунцы, гукочачы коламі на стыках, прабягалі цягнікі, разносячы рэха па лесе. Дзеці снавалі паміж маладых бярозак і радаваліся кожнаму знойдзенаму грыбочку. Нават малы Андрэйка прынёс матцы грыбочак: «Мама, глянь, які прыгожы грыбок, увесь чырвоны з белымі крапінкамі». Жанчына толькі ўсміхнулася, а сыну сказала: «Ён і сапраўды прыгожы, але ж непрыгодны для ежы, гэта воўчы грыб». — «Ага, разумею, — сказаў малы. — Гэта злы грыб, таму і ваўкі злыя, бо ядуць такія грыбы». Жанчына толькі рассмяялася.

Реклама

Сонейка ўжо запаўзло за поўдзень. Дзеці, набегаўшыся па лесе, захацелі есці. Маці знайшла невялічкую палянку на ўзгорку, паросшую сівым імхом, разаслала канапу і разлажыла ежу: вараныя яйкі, агуркі, памідоры, хлеб, тэрмас з гарачай гарбатай. Дзеці весела расселіся вакол «стала». Усё было так смачна, што неўзаметку стравы зніклі са «стала». Маці толькі ўсміхалася — дома можа гэтага і не елі б, а на прыродзе ўсё пайшло на ўра.

Пасля абеду цікавасць да лесу пачала знікаць. Меншы, Андрэйка, яму тады было каля трох гадоў, пачаў хныкаць: «Хачу дадому». Ды і Валька з Дзмітрыем крыху стаміліся. Вядзёрцы іхнія напалову былі запоўнены грыбамі, і калі высыпалі іх у матчын кошык, то нават не ўсе туды ўлезлі.

Раптам дыхнуў свежы ветрык. Сонейка захіснулі хмаркі. «Ну вось, мабыць, будзе дожджык, — падумала жанчына. — Давайце, дзеткі, збірацца дадому. Але ж ў які бок ісці?». «Грукату» чыгункі не было чуваць. Пачаў церусіць дожджык.

Грыбнікі сабралі клункі і рушылі праз лес да станцыі, але, замарочыўшыся, жан-чына павяла дзяцей у процілеглы бок. Ішлі ўжо больш за паўгадзіны, а ніяк не маглі патрапіць на дарогу, якая вяла да чыгуначнай станцыі. Жанчына зусім разгубілася, села на пянёк і заплакала: «А куды ж я вас, дзеткі, завяла». Заплакаў і Андрэйка. Цемра згушчалася. Да маці падышла Валька: «Мама, уставай і пайшлі. Куды-небудзь выйдзем, трэба ісці». Амаль цэлую гадзіну яны ішлі лесам. Старэйшыя дзеці, мяняючыся, неслі малога на руках.

Лес пачаў радзець. З-за воблакаў паказалася сонейка і раптам наперадзе яны ўбачылі дарогу. Вось толькі ў які бок ісці? Але ім зноў пашанцавала.
З-за павароту выехаў мужчына на веласіпедзе. Гэта быў ляснічы. Ён пасадзіў малога на вела-сіпед, прыладзіў кошык з грыбамі. Аказалася, што нашы грыбнікі дайшлі лесам ажно да другой станцыі, пакуль блукалі. Калі дайшлі да патрэбнага месца, пачало вечарэць. Прыйшлося ехаць апошнім цягніком.

Прайшло шмат год. Дзеці ўжо маюць сваіх дзетак, але гэты паход па грыбы запомнілі на ўсё жыццё і расказваюць сваім дзеткам, як баба Тома завяла іх у грыбы.

Мікола Корань

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Борис
Борис
10 декабря 2012 20:05

интересно мне понравилось

ingenegr
ingenegr
10 декабря 2012 22:33

приятные воспоминания

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
12 декабря 2012 14:01

Гриб не настоящий. Это пирожное из кондитории.