Толькі беларускія

1

Для аматараў беларускай музыкі Случчыны 30 лістапада прайшло вялікае свята: народны ансамбль песні і музыкі «Случчанскiя святкi» адзначыў свой 15-гадовы юбілей. У Гарадскім доме культуры моладзі адбыўся вялікі святочны канцэрт. Мерапрыемства сабрала поўную залу гледачоў.


«Адна з асноўных місій нашага ансамбля — захаванне беларускіх традыцый і мовы. І калі раней у нас гучалі ўкраінскія і рускія народныя песні, то цяпер у нашым рэпертуары толькі беларускія», — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам газеты «ІК» Сяргей Пратасевіч, стваральнік і кіраўнік «Случчанскiх святак». Падчас святочнага канцэрта са сцэны прагучала 24 кампазіцыі.

У адрас калектыву гучалі віншаванні ад райвыканкама і аддзела культуры, а таксама ад кіраўніцтва Слуцкага цукроварафінаднага камбіната, які з’яўляецца галоўным спонсарам ансамбля.

Реклама

Нагадаем, што «Случчанскiя святкi» — адзін з самых знакамітых ансамбляў Случчыны. Сярод яго ўзнагарод — Гран-пры, залаты медаль і некалькі дыпломаў Еўрапейскага чэмпіянату па фальклору (Euro Folk 2010).

Алесь Дастанка

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Аналитик
Аналитик
18 декабря 2012 01:56

Я их видел по Слуцк ТВ. Вельми цикавыя песни.