Вялікаму беларусу

2

У суботу, 17 лістапада, у Старадарожскім музеі выяўленчага мастацтва быў адкрыты помнік Анатолю Беламу.
«Ужо год  як адышоў ад нас Анатоль Яўхімавіч Белы — свядомы чалавек, таленавіты арганізатар, грамадскі дзеяч, навуковец. Але, як кажуць, “у Бога мёртвых няма”. Ён сярод нас, у сваіх працах”, — сказаў на адкрыцці паэт Яўген Гучок.  — У інтэлігенцыі  ёсць два пытанні:  “Хто вінаваты?” і “Што рабіць?”. Ён не шукаў вінаватых,  ведаў што рабіць і рабіў усё жыццё».

 

 

Реклама

ПАМЯЦЬ. На адкрыцці помніка сабраліся сваякі Анатоля Белага, сябры клуба «Спадчына», мастакі, паэты, вучоныя і журналісты.

 

На адкрыцці помніка  сабраліся сваякі Анатоля Белага і сябры клуба «Спадчына», сярод  якіх былі мастакі, паэты, вучоныя  і журналісты.
Прамоўцы адзначылі, што  апафеозам  яго дзейнасці стаў Старадарожскі музей выяўленчага мастацтва. Ён быў членам Саюза пісьменнікаў,  Саюза мастакоў, Саюза журналістаў і ўсюды  пакінуў  значны  след.

Пасля адкрыцця помніка госці музея наведалі магілу грамадскага дзеяча. “Альгерд Абуховіч, магіла якога знаходзіцца ў Слуцку, быў пахаваны патаемна. Мы пахавалі нашага сябра пры вялікай колькасці людзей. Я думаю, гэта магіла стане месцам паломніцтва аматараў беларускай культуры і гісторыі”, —   сказаў Яўген Гучок.

Вольга Zінгер

Даведка Кур’ера:

Анатоль Белы сабраў вялікую прыватную калекцыю твораў жывапісу, графікі, медальернага і дэкаратыўнага мастацтваў (каля трох тысяч адзінак). На аснове калекцыі ў 1990 годзе заснаваў, а ў 1999 годзе адкрыў у сваёй сядзібе ў горадзе Старыя Дарогі прыватны музей выяўленчага мастацтва (зараз Старадарожскі мастацкі музей). Выдаў звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва і яго гісторыю. Больш падрабязна аб навукоўцы і яго грамадскай дзейнасці чытайце ў наступных артыкулах «ІК».

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
А.М.
А.М.
23 ноября 2012 20:01

Печально, что сами жители Старых Дорог и или Слуцка. их большинство абсолютное, никогда не поймут. сколько сделал этот «сумашедший» для них . для их памяти. культуры . Не знал его но если смотреть по его делам — отличный человек был. Я очень признателен Инфа-Курьеру что он писал об этом человеке при его жизни — из газеты я узнал о нем а потом уже узнавал от других людей и из интеренета. И думаю Курьер еще напишет чтобы люди знали что бы люди хоть чтонибудь понимали, кроме грошай, оканПВХ и телика.

Zorro
Zorro
24 ноября 2012 03:22

Давялося некалькі разоў пабываць у музэі спадара Анатоля яшчэ пры ягоным жыцьці. Шчырая павага і ўдзячнасьць гэтаму вялікаму Беларусу за ўсё тое, што ён пасьпеў зрабіць для нашай Бацькаўшчыны.