Кiрмаш у Пагосце

2

З вякоў павялося так, што на свята Параскі, 10 лістапада, а таксама на Іллю, у жніўні, у Пагосце збіраўся кірмаш.

Жыхары мястэчка да гэтых дзён рыхтаваліся задоўга, бо калі заканчваліся справы купі-прадай, большасць прыехаўшых расходзілася па хатах і пачыналіся пачастункі. Такі кірмаш яшчэ ў 1960 годзе ледзь умяшчаўся ад скрыжавання галоўнай вуліцы з дарогай Слуцк-Любань да ракі. Парасяты і ўкормленыя парсюкі на вазах, авечкі, каровы, прыпнутыя да плоту, куры, гусі і другая драбяза — стаялі цэлымі радамі. А колькі было прамысловых вырабаў: бочачкі, маслабойкі, цэбрыкі і на возе смельчакоў прыкрыты саматканкай абавязкова быў бражнічок для самагоннага апарата. Тады славіліся ганчарныя вырабы з вёскі Дарасіно. Прыязджалі гаршкалепы і з іншых вёсак. Хвалячы сваё майстэрства і якасць вырабаў, яны на жбанах і глячыках вызвоньвалі музыку. І гэты звон зліваўся з гулам натоўпу, які не расходзіўся да поўдніка. Пасля на вуліцы доўга стаяў пах кірмаша, а гаспадары вымяталі вуліцу перад сваім падвор’ем.

Реклама

Кірмаш 10 лістапада 2012 года ні ў чым не нагадваў кірмаш паўвекавой даўнасці. З’ехаліся каля паўсотні чалавек. Былі парасяты, козы, нутрыі, качкі - вось і ўся жыўнасць. З вырабаў - усё завадское многагадавой даўнасці. Праўда, было шмат шытых валёнак. Галёшы да іх — з магазіна. Пацікавіўся цэнамі: пара парасят - 1,3 мільёна рублёў; нутрыі маладыя, пара — 400 тысяч рублёў; козы -1,5 мільёна рублёў адна; валёнкі шытыя — 130−160 тысяч рублёў і галёшы да іх — 60 тысяч рублёў.
Мясцовыя артысты павесялілі прысутных сваім канцэртам, каб кірмаш не напамінаў памінкі па часу іх маладосці.

Уладзімір Амяльчэня

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
15 ноября 2012 12:59

Первая фотка: А через год я тебя с’ем.

МихаиЛ
МихаиЛ
16 ноября 2012 12:49

Классная заметка!!! Офигенная даже. Почаще б Курьер писал похожее — про людей, про настоящее и прошлое и простое. За фотку женщины с поросенком вообще!!!