Міністр культуры ў Старых Дарогах: заробкi работнікаў культуры будуць перагледжаны

1

Павел Латушка, міністр культуры Беларусі, днямі пабываў у Старых Дарогах, дзе правёў прыём грамадзян і азнаёміўся з работай старадарожскіх устаноў культуры.Падчас прыёму была агучана прапанова надаць старадарожскаму фэсту «Матчыны кросны» міжнародны статус. Павел Латушка абяцаў даручыць вывучыць мэтазгоднасць павышэння статусу фестывалю.

Пасля прыёму міністр пазнаёміўся з работай Цэнтра рамёстваў, пабываў у Цэнтры дзіцячай творчасці «Святліца», дзе прыняў хлеб-соль і падарунак — тканы рушнік з надпісам «Старыя Дарогі». Павел Латушка наведаў таксама Старадарожскі музей пошты, бібліятэчную выставу, рэпетыцыю духавога аркестра.

Ён цікавіўся прафесійнымі пытаннямі, умовамі работы і жыцця працаўнікоў культуры. У размове з людзьмі міністр паведаміў, што ў Савет Міністраў накіраваны ліст аб пераглядзе заробкаў работнікаў культуры.

Реклама

Па яго словах, развіццю рэгіянальнай культуры будзе і надалей надавацца асобная ўвага. «Яна падмурак. Культурную аснову не вымяраеш метрамі, не акінеш позіркам, не пакладзеш у жытніцы, але нішто не трымае грамадства больш надзейна, чым гэта нябачная вось быцця», — адзначыў Павел Латушка.

Аддзел навін

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
16 ноября 2012 15:06

Паабяцау-паабяцау і паехаў паслом у Францыю…