Семежава споўнілася 430 год

0

Вёска Семежава Капыльскага раёна днямі адзначыла сваё 430-годдзе.

З нагоды гэтай падзеі на вялікім валуну ў цэнтры сучаснага аграгарадка была замацавана бронзавая дошка з надпісам: «Вёска Семежава заснавана ў 1582 годзе». Адкрывалі дошку ганаровыя грамадзяне вёскі: Міхаіл Высоцкі, акадэмік, Герой Беларусі, Мікалай Манак, акадэмік, доктар медыцынскіх навук, і Міхаіл Рымжа, доктар медыцынскіх навук. Прадоўжылася ўрачыстасць у мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу. У ей прыняў удзел Анатоль Жданеня, старшыня Капыльскага райвыканкама, які ў свой час узначальваў працоўны калектыў мясцовага сельгаспрадпрыемства. Нагадаем чытачам, што Семежава славіцца сваім традыцыйным ткацтвам, а мясцовы абрад «Цары» быў унесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны UNESCO.

Аддзел навін

Реклама

На здымку: ганаровыя жыхары Семежава: Міхаіл Рымжа, Міхаіл Высоцкі і Мікалай Манак. Фота: Юрый Іваноў, kimpress. by

Ещё о Семежево — по поиску на сайте газеты — здесь.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии