Віншаванне з таго свету

1

Хто жыве на вёсцы, ведае, што жыццё гэтае не цукар. Маючы нават невялікую гаспадарку, будзеш у клопатах з раніцы да вечара.
Суседкі - Анюта, Манька, Надзея, Матрэна — жылі дружна. Калі і сварыліся, дык мірыліся хутка ды зноў збіраліся па вечарах на лаўцы пагаварыць пра сваё жыццё-быццё, а то і проста паспяваць старыя песні. Самай галасістай сярод іх была Анюта, а астатнія хораша ў лад ёй падцягвалі, і лілася мілагучная, часам сумная песня. Усе яны ўдовы і амаль што аднаго ўзросту. Гаспадары іхнія адышлі, як кажуць, у свет лепшы: хто ад цяжкай працы, хто ад хваробы, а каго пакалечыла ды з’ела вайна…

Матрэна была самая старэйшая з суседак, яшчэ моцная кабета, але апошнім часам пачалі балець ногі і «чыкіляла» яна да лаўкі, абапіраючыся на кіёчак. Што і казаць, пражыла за сваім Якавам як за каменнай сцяною, нарадзіўшы яму сына ды дачку. Вярнуўся Якаў з вайны ўвесь у медалях ды ордэнах — ліхім быў ваяром. Пасля вайны як камуніст і герой займаў важную пасаду ў сельскім савеце. Гаспадарку сваю сам даглядаў, рукі меў сапраўднага майстра. Людзі паважалі.
Аднойчы з Якавам адбылося такое здарэнне. Падпаліла Матрэна печ ды пайшла да Анюты па соль. Там ужо была Манька, суседка, стрыечная сястра Анюты. Ну, вядома ж, бабы — у іх заўсёды ёсць пра што пагутарыць. Так слова за словам праляцела гадзіна непрыкметна. Раптам Матрэна як падскочыць, быццам шыла хто ў адно месца ўтыкнуў: «Авохці, бабы, Якаў!» Тыя ажно спалохаліся: «Што з ім?». — «Я ж яму банькі паставіла», — адказала Матрэна. Тым часам Якаў прыснуў пад банькамі, а тыя прысмакталіся да спіны так, што некаторыя прыйшлося разбіваць малатком. Затое хваробу зняло як рукою, але, па праўдзе кажучы, Якаў яшчэ з тыдзень насіў пухіры на спіне. Жанчыны, калі збіраліся на лаўцы, яшчэ доўгі час падначвалі Матрэну: «Як там Якаў, банькі яму сёння не ставіла?» — і дружна рагаталі ды называлі яе «дохтурам». Так ціха-мірна жылі суседкі.

Збіралася Матрэна адсвяткаваць вась-мідзесяцігоддзе, і вырашыў Якаў зрабіць ёй сюрпрыз. Хораша склаў віншаванку ў сваім лісце і даслаў на радыё, каб павіншаваць сваю жонку з юбілеем, але неўзабаве праз два тыдні Якаў памёр: спынілася сэрца. Пра тое віншаванне па радыё нікому так і не паспеў сказаць.
На дзень нараджэння да Матрэны прыйшлі суседкі. Працавала радыёкропка, фактычна яе і не выключалі ніколі, бо для вёскі гэтыя кропкі - і апошнія навіны, і надвор’е, і, увогуле, сувязь з астатнім светам. Нечакана з рэпрадуктара пачуліся словы з Якавага ліста, якімі ён павіншаваў сваю жонку.

Реклама

«Гэта ж трэба!» - ахнулі бабы. —  «З таго свету павіншаваў!» — і працяглы час плакалі, мабыць, у думках кожная аб сваім…
Прайшоў час і не стала Матрэны ды Манькі. Анюту падчас зімы дачка забірала ў горад да сябе. Аднойчы маці засумавала. «Ведаеш, дачушка, я ў цябе тут, як у санаторыі: чысціня ўсюды, прыбрана, і смачна есьці, і ў тэатр ты мяне вадзіла, але каб сюды яшчэ Маньку з Надзькаю», — сказала яна. Толькі сышоў снег і крыху стала цяплей, Анюта засабіралася ў вёску.

Надзька з усіх сябровак-суседак самая малодшая. Жыццё яе не песціла. Маладою дзяўчынаю, на васямнаццатым годзе, аддалі яе ў чужы двор, бо было шмат дзяцей у сям'і. Праўда, свякроў трапілася добрая ды і Віктар, яе гаспадар, быў чалавекам ціхмяным і чулым. Так і пражылі ў згодзе ўсё жыццё. Нарадзіла яму трох дачок і сына. Паставілі на ногі, вывучылі.

Цяпер баба Надзя засталася адна з ўсіх суседак. З ёю заўседы ёсць магчымасць пагутарыць на розныя тэмы. За працяглы век свайго жыцця шмат чаго пабачыла, перажыла.
Няўмольна рухаецца час наперад, і дзеці прывозяць бабу Надзю на малую радзіму толькі ў летку на некалькі дзён.
Вось так паціху і выміраюць нашы вёскі. Моладзь не вельмі імкнецца туды. Выміраюць не толькі людзі, але і павага да зямлі, да спадчыны, і, урэшце рэшт, да роднай матчынай мовы.

Мікола Корань

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
29 октября 2012 18:35

Вось так паціху і выміраюць нашы вёскі. Моладзь не вельмі імкнецца туды. Выміраюць не толькі людзі, але і павага да зямлі, да спадчыны, і, урэшце рэшт, да роднай матчынай мовы."" Уважаемый Мікола Корань! Извини что не на роднай мове. Прочитал последние слова и убедился, что не я один обеспокоен, что нет паваги да весак и да зямли. Напишите как вы относитесь к такому предложению и людям отвергшим его. В 1993 году я предлагал это депутатам В.С. и в 94 Лукашенко. «Я просил. дать кредит нуждающимся в жилье с условием, кто построит за 1 год под 2%, кто за 2 года под 3%, за 3 года под 5% и за каждый год затягивания, наращивать по 5%. Строить жилье катеджного типа, и только в деревнях. Построить хорошие дороги и организовать автобусное сообщение. Из деревень люди… Подробнее »