Настаўніца-ткачыха

0

Салігорскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі праводзіць дзень адчыненых дзвярэй. Не трэба думаць, што ў іншыя дні тут дзверы зачынены. У гэты дзень у Цэнтр прыйшлі дзеці са сваімі бацькамі ці без іх, а таксама тыя, хто жадаў выбраць і запісацца ў гурток. У прасторным вестыбюлі за ткацкім станком сядзела жанчына, вакол яе — зацікаўленыя дзяўчынкі. Гэта была Валянціна Кучынская, кіраўнік студыі “Лянок” па ткацтву і макрамэ.
«Адпрацавала ў Цэнтры чвэрць веку. Мама ткала, я дапамагала. Марыла стаць настаўніцай, а стала настаўніцай-ткачыхай. Штогод прыходзяць новыя дзеці, вучацца ткаць па 6–7 гадоў. Бывае, прысутнічаюць і хлопчыкі. Тчэм ручнікі, сурвэткі, палатно для сумачак, — каму што падабаецца. Часта выступаем на розных выставах і конкурсах. За перамогу на конкурсе па майстэрству ў 2007 годзе студыя “Лянок” адзначана лепшай у вобласці, а мне прысвоілі званне “Педагог года пазашкольнай установы”. Вось такі мой партрэт», — скончыла  свой аповед Валянціна Паўлаўна.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии