Цэнтр, які навучае майстэрству

1

У Салігорскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі сёння працуе 205 гурткоў, у якіх знайшлі сабе занятак пасля школы каля трох тысяч школьнікаў.
Тут дзеці вучацца спяваць, танцаваць, вышываць, рабіць цацкі з гліны і многа чаго ячшэ.
«Нашым галоўным багаццем з’яўляюцца педагогі, — расказвае Тамара Савіцкая, намеснік дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. — Многія з іх, як Раіса Аляксандраўна Раманеня, Валянціна Паўлаўна Кучынская, Наталля Уладзіміраўна Бойка, Мікалай Аляксеевіч Пратасеня, працуюць тут па 30 гадоў, з пачатку адкрыцця Цэнтра. Шэсць педагогаў з’яўляюцца членамі Беларускага саюза майстроў, Мікалай Пратасеня ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», двое маюць званне «Выдатнік народнай асветы».
Выхаванцы гурткоў і студый Цэнтра — удзельнікі і пераможцы шматлікіх выстаў і конкурсаў, ад раённых да рэспубліканскіх.

Многія навучэнцы, скончыўшы школу, паступаюць у педколедж на аддзяленне «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць». Двое навучэнцаў, адзіныя ў рэспубліцы, атрымалі званне «Майстар народнай творчасці».
Таму і ідуць у Цэнтр дзеці і іх бацькі. Прыміце і навучыце — прымаюць і вучаць.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
15 октября 2012 08:18

Если бы власть обращала внимание на изобретение детей и финансировала их внедрения, то на земле уже давно не было бы войн и не строились бы атомные электростанции. Ведь детский ум это РАЦПРЕДЛОЖЕНИЕ, еще не испорченное житейскими проблемами. Не зря япошки изучали детские журнала из СССР и сегодня весь инет перелапачивают. и только нашим дурвластям, кажется что дети несмышленыши.