Слуцкая бальніца: погляд у мінулае

65

У сувязі з круглай датай у гісторыі Слуцкай бальніцы (170 гадоў) чытачу прапануецца матэрыял, абазначаны назвай артыкула. Тут не робіцца спроба ацаніць набыткі і поспехі або разглядаць праблемы аховы здароўя ў мінулым ці ў наш час. Увага звяртаецца на развіццё лекарскай справы на агульным фоне гісторыі нашага горада.

ДЗЕ ЛЯЧЫЛІСЯ ДАЎНЕЙ. Найранейшыя звесткі пра лячэбныя ўстановы ў Слуцку сустракаюцца з ХVІ-ХVІІ стагоддзяў. Гэта былі шпіталі, якія ўтрымліваліся на сродкі царкоўных прыходаў, рамесных цэхаў або багатых дабрадзеяў. Напрыклад, да 1582 года адносяцца звесткі пра шпіталь на Востраве, які існаваў за кошт сродкаў князёў Слуцкіх. Пра шпіталь на Трайчанскім прадмесці вядома з дакумента за 1661 год, яго трымаў прыход Стэфанаўскай царквы. Акрамя таго, у ХVІІ стагоддзі шпіталі меліся пры Юр’еўскай царкве, Спаса-Праабражэнскім брацтве, Ільінскім манастыры і пры фарным касцёле. Іх утрымлівалі таксама яўрэйская, кальвінская і лютэранская абшчыны. Хворых даглядалі члены абшчыны або царкоўнікі, якія мелі медыцынскія веды.

Дапамагалі насельніцтву і цырульнікі. Яны не толькі рабілі прычоскі і галілі бароды. Ім належыла ведаць анатомію, умець прымяняць лекі, упраўляць вывіхі і нават ампутаваць канечнасць. У Слуцку ў ХVІІ-ХVІІІ стагоддзях мелася па 5−7 цырульнікаў, якія аказвалі медыцынскую дапамогу.
Магнаты карысталіся парадамі дактароў з вышэйшай медыцынскай адукацыяй, якія нярэдка былі іншаземцамі. Але іх было мала, часцей за ўсё адзін, які абслугоўваў двор слуцкага князя. У 1728 годзе ў Слуцку працавалі 2 дактары.

Реклама

НАБЫТКІ ХІХ СТАГОДДЗЯ. З першай паловы ХІХ стагоддзя пытанні лекарскай справы пераходзілі ў кампетэнцыю дзяржавы, дзейнасць шпіталяў адыходзіла ў нябыт або рэарганізоўвалася.
У 1828 годзе за цытадэллю, на месцы існаваўшага з ХVІІ стагоддзя перад ёй дадатковага ўмацавання — хорнверка (раён вуліцы Вечаркевіча) — быў пабудаваны лазарэт для салдат і жыхароў месца. Узвялі яго на сродкі тагачасных уладароў горада Вітгенштэйнаў. З часам лазарэт перайшоў у падпарадкаванне дзяржаўнай казны. Там мелася памяшканне на 15 ложкаў. Пазней лазарэт залічылі да этапных ваенных бальніц і павялічылі да 100−150 ложкаў, але з умовай, каб сюды паступалі інваліды і хворыя з вайсковых каманд. Пасля таго, як па вуліцы Турэмнай была заснавана гарадская бальніца, бальніца за цытадэллю стала называцца сельскай, бо тут ужо лячыліся пераважна вяскоўцы.

Даследчык пачатку ХХ стагоддзя Іван Глебаў прыводзіць звесткі пра тры слуцкія бальніцы: гарадскую, сельскую і яўрэйскую (апошняя, верагодна, — даўнейшы яўрэйскі шпіталь). Па афіцыйных дадзеных за 1904 год, у Слуцку таксама было 3 бальніцы: гарадская, сельская і турэмная; мелася 7 урачоў, 6 акушэрак, 11 фельчараў і 1 ветэрынар. На адно бальнічнае месца прыходзілася 279 чалавек, на 1 урача — 2192 жыхары. Мелася і лячэбніца пры духоўным вучылішчы.

ЗЕМСКАЯ БАЛЬНІЦА. З ся-рэдзіны ХІХ стагоддзя фарміра-ваўся комплекс бальнічнага гарадка па вуліцы Турэмнай (цяпер імя Аляксандра Манахава). Афіцыйна Слуцкая гарадская бальніца, разлічаная на 25 ложкаў, якая з часам стала называцца земскай, сваю гісторыю адлічвае з 1842 года. На яе тэрыторыі размясцілася некалькі бальнічных карпусоў. Адным з іх быў аднапавярховы драўляны будынак, складзены з круглых бярвенняў. Ужо пасля Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчалася хірургічнае аддзяленне, а ў 1960−90-ыя гады — радзільнае.

У 1886 годзе на рагу вуліц Нова-Цішкаўскай (цяпер Ленінская) і Турэмнай з’явіўся двухпавярховы мураваны корпус. У яго архітэктуры можна заўважыць рысы позняга класіцызму і новага на той час мадэрну. У гэтым корпусе да 1960-ых гадоў быў кабінет галоўнага ўрача. Пасля вайны тут знаходзілася інфекцыйнае аддзяленне, у 1990-ыя — кожнае.
У 1904 годзе пабудаваны аднапавярховы мураваны корпус, у якім з сярэдзіны ХХ стагоддзя размяшчалася дзіцячае аддзяленне, у 1970−90-ыя гады — кожвендыспансер і жаночая кансультацыя.

У САВЕЦКІ ЧАС. Пасля рэвалюцыі бальнічных карпусоў стала больш. У 1930-ыя гады бальніца была разлічана на 100 ложкаў, меліся амбулаторыя для вясковага насельніцтва, туберкулёзны дыспансер, працоўная амбулаторыя, дзіцячая і жаночая кансультацыі, зубаўрачэбная амбулаторыя, рэнтгенкабінет. Працавалі 17 урачоў. У 1936 годзе ўзвялі драўляны корпус радзільнага дома на 40 ложкаў. Агульная ж колькасць ложкаў дасягнула 265. З’явіўся фізкабінет, арганізавалі школу медсясцёр. Урачоў стала ўдвая больш.

Пасля Айчыннай вайны, да 1948 года, былі прыведзены ў належны стан карпусы на бальнічнай тэрыторыі. У 1959 годзе на прылягаючай да вуліцы Ленінскай пляцоўцы пачаў узводзіцца трохпавярховы цагляны будынак, завершаны праз два гады. Разлічаны на 425 месцаў, ён стаў галоўным бальнічным корпусам. Тут размясціліся хірургічнае, тэрапеўтычнае, нервовае і дзіцячае аддзяленні. У 2005 годзе ён быў атынкаваны і звонку атрымаў больш эстэтычны выгляд за кошт афарбоўкі фасадаў.
Напрыканцы 1960-ых гадоў у Слуцку працавалі 122 урачы, у 1974 годзе мелася 172 урачы і 467 чалавек сярэдняга медперсаналу.

СУЧАСНАЯ БАЛЬНІЦА. У другой палове 1970-ых гадоў распачалося будаўніцтва новага бальнічнага комплексу па вуліцы Чайкоўскага. Па меры ўвядзення ў эксплуатацыю карпусоў аддзяленні з тэрыторыі старой бальніцы па вуліцы Манахава пераводзіліся на новае месца.
Цяпер Слуцкая ЦРБ уяўляе некалькі злучаных паміж сабою лячэбных і адміністрацыйнага карпусоў, паліклінікі для дарослых. Ёсць і асобна размешчаныя карпусы. Да канца ХХ стагоддзя калектыў медаб’яднання прыйшоў у колькасці 267 урачоў. На тэрыторыі старой бальніцы засталося радзільнае аддзяленне.

Гістарычная забудова бальніцы знікла. Драўляны аднапавярховы будынак разабралі ў 1996 годзе. У 2005 годзе не стала аднапавярховага мураванага корпуса. У тым жа годзе быў разбураны двухпавярховы мураваны корпус.

Ігар Ціткоўскі

МУРАВАНЫ КОРПУС ЗЕМСКАЙ БАЛЬНІЦЫ. Яго, як і іншыя карпусы старой лячэбніцы, цяпер можна ўбачыць толькі на фотаздымках.

65 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
8 октября 2012 20:05

Выражаю Курьеру огромное спасибо за столь интересные исторические методы лечения людей. И что, меня заинтересовало в исторических фактах. Советую всем задуматься!!! Вообще врачей не было, а население не сокращалася, а на оборот росло!!! А почему население приростало? А сегодня, на десять человек мед работник и население сокращается. Кто из комментаторов может мне старому дураку объяснить этот ФАКТ?

чиловик
чиловик
8 октября 2012 21:05

Петр, сколько у Вас детей, внуков?
Вопрос не праздный, можно спокойно ответить без истерики?

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
8 октября 2012 21:34

чиловик: Детей у меня три СЫНА, внуков 8. А сколько у Вас?. Сообщаю, что мои дети ниразу не были в больнице до армии и я им не давал таблетки. Простуду лечили натираниями и компресами. Нас мама лечила после войны от глистов КЕРОСИН, а от простуды першак самагона и чай из малиновых веток. У меня карточка больничная появилась в 1984 году после желтухи. А сымые меньшие внуки начали принимать таблетки с рождения. Объясните без истерики, в чем причина. Я послушаю Вас, а потом, скажу свои доводы и притом без истерики.

чиловик
чиловик
8 октября 2012 21:41

Спасибо!!!
мне 30 нет, детей двое. Я не знаю что делать.

аналитик
аналитик
8 октября 2012 22:43

Больница больницей, а вспомните старый роддом. Говорят в 80х хотели пристроить зал для заседаний, но ктото пожаловался, что при таком барачном роддоме позорно было бы такой

аналитик
аналитик
8 октября 2012 22:46

такой зал делать и решили построить больницу. В старом роддоме роженицы ходили в туалет с разбитым окном. И роженицы ходя по нужде рисковали простудиться. Временами говорят и маньяк в окно лези пугал их. Ещё перед Дажынками сохранялись бетонные пороги этого здания. А ныне и их нет

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
8 октября 2012 22:49

чиловик: Уважаемый! Мне уже 70 пережил. И. из своих наблюдений и опыта скажу. Если большинство людей обвиняет в во всех болезнях экологию, то я с уверенность заявляю виновата не экология, а власть. И Вы со мной согласитеь и особенно врачи акушеры. После войны. Власть заставила акушеров оживлять детей до пяти минут. У ребенка мозг и здоровье после рождения имел способность восстанавливаться до трех минут. Извините что без медицинских терминов. А оживленный ребенок после трех минут уже был больной, и сразу же после рождения он без таблеток жить не мог. Так вот, первое после военное поколение уже не могло выносить ребенка без таблеток. А сегодня не то что бы выносить, но и забеременнеть без таблеток не могут. До войны был естественный отбор, выживали после родов только здоровые дети, и ОНИ жили… Подробнее »

МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
9 октября 2012 03:06

А как называются товарищи, которые не могут жить каждый день без горелки?

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
9 октября 2012 07:19

/… удалено — Админ…/ Если бы спирт был вреден для здоровья, то его не применяли бы в медицине. Маналит да я спрашивал не об алкоголиках, а напишите причину, почему при развитой медицине сокращается численность населения и высказал свое предположение. Напишите и Вы. Может объясните более вразумительно.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
9 октября 2012 08:41

Прекрасный материал. Спасибо. Ещё бы к публикации ряд имён мерзавцев, ответственных за безжалостное разрушение старинного города, начиная с екатерининской тюрьмы, гостиницы «Бристоль», храмов и других исторических зданий. Желательно фото (и зданий и пришлых князьков-разрушителей)

DEMD
DEMD
9 октября 2012 08:43

Приходилось лежать в старой больнице, врачи врачами и про условия тоже помолчу. О главном господа-старую земскую больницу, памятник исории нашего города варварски уничтожили. Условия в новой больнице не на много лучше да и врачи, извините меня квалификацией не блещут, про отношение к пациентам и обеспечение лекарствами отдельный разговор, а исторического здания нет.

serg_gres
serg_gres
9 октября 2012 11:21

Петр Степанович, Вы являетесь ярым приверщенцем естественного отбора?
А зачем в больницу пошли с желтухой? Нужно было все сделать как в природе.

МихаиЛ
МихаиЛ
9 октября 2012 11:33

Апестол Петр, ИМХО великий профанатор плодящий сплетни и предрассудки. Будь у вас /… удалено — Админ…/ желание читать, вы бы /…удалено — Админ…/ поняли, что на начало 20 века каждый четвертый ребенок в возрасте до 7 лет умирал не потому что был сильнейшим и был какой-то там естественный отбор, а потому что медицна еще имела слабое представление о стерильности (я даже не про лекарста говорю), а инфекции, которые ходили, могли свалить даже суперздоровый организм, так что выживали те кому повезло не подхватить инфекцию. Еще были родовые травмы, инфекции при родах и т. д. Сильнейшие выживали в случаях отнюдь не медицинских, а просто по жизни. Если, блиа, в древности были все такие мудрые и сильные здоровьишком и так работал естественный отбор, то, блиа, почему средняя… Подробнее »

МихаиЛ
МихаиЛ
9 октября 2012 11:37

Апестол Петр, великий профанатор плодящий сплетни и предрассудки, а еще вам советую прийти на похороны ребенка и сказать родителям в глаза: не убивайтесь это ж естественный отбор, все круто, так ему и надо, выживает сильнейший и надор было его чаем, самогонкой и малиной поить. И посмотрим, уйдете ли вы оттуда живым. Вам, билять, надо молится на нашу медицину и хорошее питание, которое позволило вам дожить до ваших 70 лет. А вы цинично как и во всех темах плодите мракобесие. ПОЧЕМУ КУРЬЕР не удаляет явную ложь и мракобесие?

serg_gres
serg_gres
9 октября 2012 12:45

МихаиЛ, +1

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
9 октября 2012 14:18

От болезней лечит сразу,//
Массажём мозоля ручки,//
из ладони пьет заразу,//
Пьёт листочки и колючки

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
9 октября 2012 14:19

По квартире ходит боком,//
Всё пропахло сельдереем,//
И себя наполнил соком//
свежевыжатых растений.

Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
9 октября 2012 14:21

Ночью штопает он ауру,//
Веры нет уж ни во что,//
По калине правит траур//
И пиарит НЛО.

rezak
rezak
9 октября 2012 16:39

Некому сейчас рожать здоровых детей. В городе девчонки ходят в джинсах на стринги. Ужимается таз, а половые органы простывают. Иной раз и зимой можно девчат с «голой попой (спиной)», торчащей из-под коротенькой курточки увидеть. Да еще обязательно нараспашку и без шапки… Была надежда на деревенских раньше, но теперь и там то же самое…

аналитик
аналитик
9 октября 2012 17:50

Женщина в штанах похожа на мужика по характеру. Разучились уже выглядеть женственными.