І ўсё ж каханне ёсць

2

Пасля чарговай складанай аперацыі Іван Сяргеевіч сядзеў  дома на кухні за кубкам кавы і нярвова камячыў у руках лісток паперы, спісаны мелкімі літарамі.

“Ну, чаму?” – задаваў ён сабе пытанне. – “Чаго ёй не хапала: машына, дача, кватэра, неблагія грошы атрымліваў – усё ў хату. Канешне, я віню сябе ў тым, што не звазіў сям’ю адпачыць да мора, а з другога боку, я доктар і даваў клятву – дапамагаць хворым. Ты павінна была зразумець”.
Цяжкія думкі бушавалі ў Іванавай галаве.

Реклама

“Дзеці… Старэйшы ўжо заканчвае пяты курс медінстытута. — пайшоў па бацькавым шляху. Меншы паступіў у ваеннае вучылішча. Што яны скажуць? Пішаш, што спаткала чалавека, які цябе кахае, але ж і я цябе кахаў, і пражылі мы амаль што дваццаць пяць гадоў. Куды ж падзевалася ўсё гэта?” – наплывалі думкі адна на адну.
На кухню зайшоў старэйшы сын. Іван стараўся не паказваць, як ён пакутуе, але Валодзька ўсё зразумеў: “Я чытаў матчыну “пісулю” — трымайся, тата, прарвёмся, мы з Саньком цябе не пакінем”.

Атрымаўшы ад жонкі “аплявуху”, Іван усё ж не стрымаўся —  запіў, здалі нервы, нават на працу не выйшаў. Праз два дні нехта пазваніў у дзверы. На парозе стаяў сябр, з якім разам вучыліся ў інстытуце, разам працавалі ў ваенна-палявым шпіталі пад Кандагарам.
“Ну і што гэта ты ўдумаў?” – запытаў Віктар, выліваючы напалову адпітую пляшку гарэлкі ў рукамойнік. – “Мыцца, галіцца, прыводзь сябе ў парадак і каб заўтра ж прыступіў да працы. Ты хірург ад Бога, цябе чакаюць людзі, а тут нюні распусціў. Успомні праз што мы прайшлі ў Афгане. Рук не апускалі, а тут з-за бабы прападаць? Не дапушчу”.

Сам Віктар ніколі не быў жанаты. Праўда, быў закаханы ў адну сястрычку, якая загінула пры налёце душманаў, а Іван тады быў паранены. З таго часу ніводная жанчына не ўвайшла ў сэрца Віктара. Ён на ўсё жыццё застаўся верным першай і апошняй каханцы.
Мінула паўтара гады. Аднойчы ў кабінет да Івана зазірнуў Віктар: “Слухай, там за дзвярыма сядзіць такая прыгажуня, вачэй не адарваць, я б на тваім месцы…”.  “Ды ідзі ты са сваімі прыколамі”, — агрызнуўся Іван. “Ну, добра, бывай, я пабег, а ты ўсё ж прыглядзіся”, — рушыў да дзвярэй. “Баламут”, — наўздагон кінуў Іван і запрасіў чарговага пацыента.
У кабінет зайшла маладая жанчына, сапраўды вельмі прыгожая, але прафесійнае ўзяло верх. “Сядайце, калі ласка”, — яна была вельмі бледная з твару. – “Што вас турбуе?” – Іван разглядваў яе накірунак і медкарту. Выслухаўшы жанчыну, Іван паставіў дыягназ: “Патрэбна аперацыя і неадкладна”-“А без аперацыі нельга?” – трапяткім голасам запытала яна. “Не”, — адказаў Іван, і назначыў дзень аперацыі. “Ну што ж, я ўсяцэла аддаю сябе ў вашы рукі, з надзеяй”.

У Івана нешта зашчаміла ў сэрцы: “Божа, якія вочы, быццам два блакітныя азярцы. Якая прыгожая!” – падумаў ён. Яго кранула не вонкавая прыгажосць пацыенткі, ён нейкім шостым пачуццём адчуў яе ўнутранае святло.

Праз два дні Іван паспяхова правёў аперацыю. Святлана, так звалі пацыентку, паціху апамяталася. Амаль штодня заглядаў Іван у палату да яе і не заўважыў, як кожны раз затрымліваўся каля яе ўсё даўжэй і даўжэй. Тым часам Святлана ішла на папраўку. Іван быў рады за яе, але нешта большае прыцягвала яго. “Няўжо гэта тое, што завецца каханнем”, — ён баяўся памыліцца.
Святлана адчувала тое ж самае, бо была пакінута мужам, які, празнаўшы пра хваробу жонкі, збег да другой.
Было гэта на Вялікдзень. У палату Іван зайшоў з вялікім букетам руж. Святлана ўсё зразумела. Узяўшыся  за рукі, яны адчулі, як нейкая неймаверная энергія льецца ад аднаго да другога. Яны маўчалі. Гаворку вялі іхнія вочы і сэрцы. Пасля выпіскі з клінікі Іван са Святланаю ажаніліся.Вялікага вяселля не было. Заказалі столік у рэстаране. Былі толькі дзеці ды лепшы сябр Віктар, які сказаў самы кароткі тост у сваім жыцці: “Каханне ёсць. Жадаю шчасця!”

Мікола Корань

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Винни
Винни
24 сентября 2012 17:01

Я не знаю почему я не люблю такие истории. Возможно потому что такая любовь тоже заканчивается » он сидел и судорожно сжимал в руках письмо от нее…» ну что ей не хватало…Романтические истории только тогда интересны когда они не заканчиваются через три дня как у Ромео и Джульетты или не заканчиваются свадьбой.

аналитик
аналитик
24 сентября 2012 23:03

Пойдёт.Ещё давайте.