Слуцкі педтэхнікум — люстэрка часу (заканчэнне)

4

У прошлым нумары «ІК» гаварылася аб прычынах з’яўлення педтэхнікума ў Слуцку, пачатку яго дзейнасці, аб тых, хто выкладаў будучым настаўнікам. Сёння мы прапануем расказ аб вучнях навучальнай установы.
Нагадаем чытачам, што ў аснове матэрыяла ляжаць успаміны Аляксея Андрэевіча Новіка, выпускніка педагагічнага вучылішча 1940 года, які цяпер жыве ў вёсцы Сярагі Слуцкага раёна.

Заканчэнне. Пачатак тут.

ЖЫЦЦЁВЫЯ АБСТАВІНЫ. Навучэнцы педвучылішча жылі ў двух інтэрнатах. Для першакурснікаў была «Калонія» па вуліцы Камсамольская (цяпер гэта раён прадпрыемства «Межрайгаз»). Для старэйшых — так званая «Прафшкола», побач з гарадскім паркам, каля Чортавага мосціка. Харчаваліся навучэнцы самі, а таксама ў сталовай, што знаходзілася ў цокальным памяшканні вучылішча. Абеды не тлустыя, але для нас, вясковых хлопцаў, яны былі смачнымі. Сталоў было недастаткова, каб усіх пакарміць за адзін раз. Пагэтаму, калі звінеў званок аб заканчэнні ўрокаў, усе беглі з азартам у сталовую, как заняць месца за сталом. Іначай патрэбна чакаць, калі насыціцца той, хто паспеў раней.
Складаны час закранаў і навучэнцаў. Аднойчы мяне і знаёмага Лобана камендант інтэрната паклікаў у прыбудову, дзе знаходзіліся дровы… Мы жахнуліся — там павесіўся навучэнец Барыс. Цела паклалі ў труну і таемна вывезлі на могілкі. А нам сказалі, каб ніколі і нікому аб гэтым не гаварылі. Потым мы ўсе ж даведаліся, што вісельнік Барыс, сын высланага з-пад Старобіна, атрымаў звесткі, што ў ссылцы памерлі яго маці і бацька, і не вытрымаў жыццёвага экзамена.
Быў і такі выпадак: у інтэрнаце ноччу арыштавалі навучэнца Хаванскага з Капыльшчыны і разам з сям’ёю выслалі ў Сібір. Але маладосць, нягледзячы на ўсё гэта, брала сваё.

Реклама

ВОЛЬНЫ ЧАС. Звычайна ў актавай зале нашай навучальнай установы адбываліся сходкі і так званыя вечары адпачынку, драматургіі, ставіліся п’есы, праходзілі дэкламацыі. Я таксама іграў адну з роляў у спектаклі па п’есе Янкі Купалы «Прымакі».
У вычылішчы меўся раяль, скрыпкі. Многія навучэнцы ігралі ў духавым аркестры. Займаўся з імі выкладчык музыкі і спеваў Шэўчык. А музыкант-прафесіянал Хосід навучаў усіх жадаючых ігры на скрыпцы. За гэта яму патрэбна было плаціць, але невялікую суму. Часам у фізкультурнай зале адбываліся танцы пад духавую музыку. Гарадскія хлопцы імкнуліся папасці на такія вечары, а мы іх не пускалі. Узнікалі бойкі, даходзіла да панажоўшчыны. Памятаецца, чатыры гарадскіх хлопцы і два навучэнцы былі асуджаны на тры гады за хуліганства.
Вучылася разам з намі цікавая і загадкавая асоба — Алена Васілевіч. Скончыўшы два курсы, яна сашла з вучылішча — паступіла ў Рагачоўскі настаўніцкі інстытут. Аднойчы я з ёю «вальсаваў» на вечары адпачынку. Сёння Алена Васілевіч старэйшая беларуская пісьменніца.
Калі ў слуцкім кінатэатры дэманстраваліся кіна-фільмы з удзелам Чарлі Чапліна, навучэнцы нават аставаліся без абеда ці вячэры, але імкнуліся трапіць на жаданы сеанс у кінатэатр «Радзіма» (знаходзіўся насупраць СШ № 5, у будынку былой сінагогі - Заўвага рэдакцыі).

ЦЭНТР КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЦЯ. У будынку, дзе знаходзілася педвучылішча, да вайны праходзілі асноўныя гарадскія і раённыя мерапрыемствы.

ВАЕННЫ ЛАГЕР І ПРАКТЫКА. Кожны год навучэнцы II курса падчас летніх канікул выязджалі ў лагер ваенных гульняў. На працягу двух тыдняў яны вучыліся валодаць вінтоўкай і ручным кулямётам, акопвацца, прывучаліся да ваеннай дысцыпліны. Лагернікаў добра кармілі, таму многім навучэнцам, асабліва тым, якія былі з сямей бедных калгаснікаў, гэты лагер падабаўся.
Навучэнцы выпускнога курса праходзілі педпрактыку ў СШ № 1. Гэтая школа тады называлася ўзорнай, там працавалі лепшыя настаўнікі, а вучні былі з сем’яў найбольш «знатных» гараджан. Паколькі ў горадзе палова насельніцтва былі яўрэі, то і ў школе большая палова вучняў былі гэтай жа нацыянальнасці. Але вучні жылі паміж сабой дружна.
Навучэнцы вучылішча спачатку наведвалі ўрокі настаўнікаў, а потым і самі праводзілі заняткі, за што ім ставілі адзнакі метадысты.

СВЯТЫ І ПАДЗЕІ. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і 1 Мая тады былі галоўнымі святамі. Іх адзначалі ўрачыста і нават з пафасам. Звычайна ўсе навучэнцы і настаўнікі выходзілі на дэманстрацыю, а потым і мітынг, які адбываўся на стадыёне ў парку. Памятаю, што ў дэманстрацыі ўдзельнічалі чырвонаармейцы. Тады ў Слуцку размяшчалася кавалерыйская дывізія. На мітынгу я слухаў выступленне камдзіва Георгія Жукава, будучага палкаводца. Ён спешна крочыў да трыбуны, здавалася, што тая ўцячэ ад яго. На наступны год Жукава змяніў другі камдзіў - Пятроўскі. Ён прыгожа і граматна выступаў, значна лепш, чым Жукаў.
У той час ва ўсіх на вуснах былі падзеі ў Іспаніі. У педвучылішчы аб’явілі збор сродкаў на дапамогу іспанскім дзецям. Я, сам бедны, часта не даядаў, ахвяраваў 5 рублёў (за іх можна было купіць 7 буханак хлеба).
У пачатку верасня 1939 года ў Слуцку сабралася вялікая колькасць часцей Чырвонай Арміі. Раніцай 17 верасня Молатаў па радыё аб’явіў, што наша армія пачала вызваленне Заходняй Беларусіі і Украіны. Слуцакі вельмі баяліся, каб не пачалася вялікая вайна. У вучылішчы адбыўся мітынг, на якім дырэктар установы Лісоўскі Іван Іванавіч сказаў, што мы хутка будзем вучыць нашых адзінародных братоў Заходняй Беларусіі. Так яно і адбылося. У наступным годзе амаль палова выпускнікоў, у тым ліку і я, былі накіраваны на настаўніцкую працу ў Беластоцкую вобласць.

НА ЗАКАНЧЭННЕ. Сярод тых, з кім давялося вучыцца, многія сталі вядомымі людзьмі. Гэта навукоўцы, пісьменнікі, ваенныя і партызаны, чыноўнікі і партыйныя работнікі. Нават немагчыма ўсіх успомніць. Сёння гляджу на фотаздамак свайго выпуска, і становіцца сумна, бо ўсе, хто на ім адлюстраваны, ужо пайшлі з жыцця. Няхай мой аповед будзе памяццю аб іх, аб тым часе, у якім мы жылі.

Уладзімір Іваноў

Даведка «IK»

У 1941—1944 гадах, калі горад знаходіўся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, педвучылішча не працавала. Восенню 1944 года яго дзейнасць аднавілася і працягвалася да 1954 года. Тады яно было пераведзена ў Бабруйск. Пасля вайны педвучылішча размяшчалася ў ацалелым корпусе былога духоўнага вучылішча на вуліцы Карла Лібкнехта (цяпер Віленская) побач з вайсковым гарадком. Цяпер гэты будынак займае медыцынскі коледж.

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
20 сентября 2012 13:19

У меня вопрос?. Почему комунисты строили пед-техникум в Слуцке, а не в Минске, где после войны и сегодня сконцентрированы все ВУЗЫ. У меня закрадется мысля, что Комунисты Беларуси, хотели перенести столицу из Минска. Я помню, когда первый раз увдел здание правительства в Могилеве, оно точно совпадало с нынешним в Минске. Вот интересно, как покоментирует мою мысль Ленинец-Буддист. А может и действительно Слуцк более значим в политическом станавлении Беларуси чем Минск. Ведь Минск, как та политическая проститутка, переходил из рук в руки, при первом подходе поднимали руки в верх. А Слуцк, остановил продвижения татар, и восстал против насилия комунистов «Збройны чин». Да в конце концов, спалил несправедливый суд в 67 году. Уважаемый КУрьер, а поспрашивайте историков, не было такой мысли у Руковдителей того времени.

Ян
Ян
20 сентября 2012 22:37

Адказ: — да 1939 г. Мінск знаходзіўся непадалёку ад заходняй мяжы, таму была прынята пастанова аб пераносе сталіцы ў Магілёў. Аўтар праекта Дома ўрада ў Мінску — Лангбард, атрымаў заданне да пераезду падрыхтаваць падобны Дом у Магілёве. У Магілёве быў рэалізаваны практычна той жа мінскі праект, толькі спрошчаны. Але пасля 1939 г., пасля далучэння Заходняй Беларусі, калі мяжа адсунулася да Беластока, неабходнасць у пераносе сталіцы адпала. А Дом Саветаў у Магілёве, які нагадвае Дом урада ў Мінску, так і астаўся.
А педтэхнікум быў адкрыты не толькі ў Слуцку — быў і ў Мінску і шэрагу іншых гарадоў, напрыклад у Полацку.

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
21 сентября 2012 04:37

Ян. Уважаемый! Огромное спасибо за информацию!!! Аказываетца коммунисты, думали и заботилися о народе болше чем сегодняшние демократы. Насколько я знаю из истории. Комуняки вели правильный курс и В первую очередь, вкладывали деньги в образование, ибо нука есть двигатель прогресса. /… удалено — Админ…/

Кальвинист-Машеровец
Кальвинист-Машеровец
21 сентября 2012 10:21

Согласен с ПСгСом. Мысль, что большевики намечали перенос столицы Белоруссии из Минска в Слуцк неоднократно посещала и меня, ведь слуцкие женщины самые красивые во вселенной!