Шанавалі памяць аднавяскоўца

1

У вёсцы Пагост 19 жніўня святкавалі дзевяностагоддзе свайго аднавяскоўца Анатоля Ігнатавіча Дубоўскага, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы, кандыдата эканамічных навук, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, старшыні калгаса, сакратара райкама партыі, Ганаровага грамадзяніна Слуцка.

З гэтай нагоды на вугал хаты, у якой ён жыў, была прымацавана шыльда. Па словах раённага начальніка, у будучым годзе яе плануецца замяніць мемарыяльнай дошкай.
Анатоль Дубоўскі нарадзіўся 10 жніўня 1922 года ў вёсцы Цясова, скончыў сем класаў мясцовай школы. Потым працаваў бухгалтарам у калгасе, настаўнікам у сельскай школе.

У 1941 годзе, за тыдзень да пачатку вайны, ён па накіраванню ваеннага камісарыята паехаў вучыцца ў Тамбоўскае кавалерый-
скае вучылішча. Скончыў яго ў снежні 1942 года і быў адпраўлены пад Ста-лінград. Там атрымаў першае раненне і першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі.

Реклама

У 1944 годзе шляхі вайны прывялі яго на радзіму — 30 чэрвеня Анатоль Дубоўскі вызваляў Слуцк. У баях за горад у эскадроне Дубоўскага загінулі 28 кавалерыстаў (штатная колькасць шабельнага эскадрону кавалерыйскага палка складала 170 чалавек — Заўв. ред.).
Далей баявы шлях быў праз Капыль, Нясвіж, Баранавічы, дзе Анатоль Ігнатавіч атрымаў раненне і лячыўся ў шпіталі горада Слуцка. Вайну скончыў у Празе.
Дэмабілізаваўся ён ў 1946 годзе і паступіў у БДУ. З 1950 па 1974 гады ўзначальваў калгас імя В.П.Чкалава. У Салігорскім раёне гэта быў лепшы калгас.

Многія калгаснікі атрымалі высокія ўзнагароды. Сам Анатоль Ігнатавіч у 1971 годзе атрымаў вышэйшую ўзнагароду: званне Героя Сацыялістычнай Працы і Залатую Зорку.
З 1974 па 1985 годы ён узначальваў Салігорскі райкам партыі. Анатоль Дубоўскі заўсёды быў блізкі да людзей, бачыў цяжкасці вясковага жыцця.
Памёр ён 2 мая 1996 года, пахаваны на Цясоўскіх могілках.

У дзень святкавання да хаты ў Пагосце, у якой цяпер жыве яго ўдава Людміла Іванаўна, ішлі людзі. Яны добрым словам успаміналі Анатоля Ігнатавіча, казалі пра тое, што ён зрабіў для кожнага з іх.
У звароце да гасцей Людміла Іванаўна сказала: «Сёння я самая шчаслівая жанчына, бо маю так шмат сяброў, добрых людзей — усе яны мае госці».

Уладзімір Дамель

НАШ ЗЯМЛЯК. Анатоль Дубоўскі нарадзіўся, жыў, працаваў і ваяваў на нашай зямлі. Усё гэта ён рабіў з годнасцю. Пагэтаму людзі памятаюць аб ім з удзячнасцю.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
20 сентября 2012 14:10

Это брат и сестра? Или в этой деревне все дети похожие? Вообще как-то неправильно это, ставить детей стоять над чьей-то могилой. На мальчика еще и папин пиджак одели.