Слуцкі педтэхнікум — люстэрка часу

8

У Слуцку 85 гадоў таму быў заснаваны педагагічны тэхнікум і тады ж, напрыканцы лета 1927 года, арганізаваны першы набор навучэнцаў.

Гэтай навучальнай установе было наканавана стаць буйным ачагом мясцовай культуры, а праз дасягненні сваіх выкладчыкаў і навучэнцаў яна пакінула значны след і ўвогуле на Беларусі.
У аснове матэрыяла, які прапануецца чытачам, ляжаць успаміны Аляксея Андрэевіча Новіка, сведкі таго часу і выпускніка педагагічнага вучылішча 1940 года, які цяпер жыве ў вёсцы Сярагі Слуцкага раёна.

З ГІСТОРЫІ ЎСТАНОВЫ. У той час у горадзе і раёне значна пашырылася сетка пачатковых і сярэдніх школ. Новая педагагічная ўстанова, якая размясцілася ў будынку былога камерцыйнага вучылішча (цяпер корпус кансервавага завода), павінна была ліквідаваць дэфіцыт настаўніцкіх кадраў. Тэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў і пачатковых школ для горада і раёна. Тэрмін навучання складаў чатыры гады, у 1930 годзе ён быў скарочаны да трох. У 1935 годзе педтэхнікум рэарганізавалі ў педагагічнае вучылішча. Колькасць навучэнцаў у канцы 1930-х гадоў дасягала 500 чалавек.

Реклама

ПЕРШЫЯ ЎРАЖАННІ. З успамінаў Аляксея Андрэевіча Новіка: «Калі бываю ў Слуцку і праходжу міма будынка, дзе вучыўся, не магу не зняць шапку перад памяццю маей маладосці, былых выкладчыкаў і навучэнцаў гэтай установы. У 1937 годзе, калі скончыў Іграеўскую сямігадовую школу, паступіў на першы курс вучылішча. Здаваў уступныя экзамены ў напружаным стане, бо на адно месца было пададзена пяць заяў. Пасля залічэння навучэнцам, 1 верасня 1937 года ў першы дзень заняткаў адзначалася 10-годдзе з дня ўтварэння педтэхнікума-педвучылішча. З гэтай нагоды адбылася ўрачыстая сходка выкладчыкаў і навучэнцаў. Нас, вясковых хлапчукоў, вельмі ўразіў будынак вучылішча ў тры паверхі, ды яшчэ былі цокальныя памяшканні, дзе знаходзіліся сталовая і гардэроб. Першы паверх адводзіўся пад аўдыторыі і бібліятэку з вялікай колькасцю кніг. На другім паверсе размяшчаліся фізкультурны зал і чытальня, дзе навучэнцы рыхтаваліся да заняткаў. Працавала яна з 14 да 23 гадзін. На трэцім паверсе знаходзіўся актавы зал са сцэнай. Лічу, што тады гэта быў самы лепшы будынак у Слуцку.

ВЫКЛАДЧЫКІ І ЛЕКТАРЫ. Нашы настаўнікі былі культурныя і адукаваныя асобы. Матэматыку выкладаў Майсей Ільіч Казак, які яшчэ да рэвалюцыі скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Аляксей Давідавіч Бахман (з прыволжскіх немцаў) выкладаў нямецкую мову. У свой час ён скончыў Варшаўскі ўніверсітэт (падчас нямецкай акупацыі ў 1941−1944гг. ён стаў бургамістрам Слуцка і ўзначальваў мясцовую ўправу — Заўвага рэдакцыі).
Усе другія выкладчыкі мелі вышэйшую адукацыю, атрыманую імі ва ўніверсітэтах Мінска, Ленінграда і Кіева ўжо ў савецкі час. Сярод іх хочацца адзначыць Уладзіміра Іванавіча Агіевіча. У 1946 годзе ён стаў акадэмікам Беларускай акадэміі навук. Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч у педвучылішча прыйшоў як выкладчык рускай літаратуры пасля адсідкі ў турме за нейкую палітычную «правіннасць». Вельмі цікава выкладаў пра творчасць савецкіх паэтоў. Але ў 1940 годзе яму аб’явілі вымову «за ўсхваленне Ясеніна». Пазней ён стаў цікавым паэтам і пісьменнікам пад псеўданімам Лявон Случчанін.

Гісторыю выкладаў «геніяльны» Ляўковіч (імя, на жаль, не помню). Яго называлі так за эрудыцыю і ўменне даходліва тлумачыць складаныя тэмы. У 1939 годзе быў арыштаваны і расстраляны. Справа ў тым, што ён хацеў напісаць падручнік па гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага, перапісваўся з бібліятэкай Радзівілаў, якая знаходзілася ў Польшчы. Улады яму інкрымінавалі шпіянаж на карысць гэтай буржуазнай дзяржавы. Некаторыя навучэнцы напісалі пісьмо Сталіну, каб Ляўковіча вызвалілі з турмы. Але іх хутка выклікалі ў будынак НКУС і правялі «прафілактычную» работу.
Некалькі разоў перад навучэнцамі з лекцыямі выступаў Юрка Гаўрук (Юрый Паўлавіч) — вельмі таленавіты беларускі перакладчык, крытык, паэт, ураджэнец Слуцка. Тэма яго выступаў - тэатр і кіно. Але і яго не мінула сталінская навала: быў арыштаваны і высланы ў Сібір.
З такімі выкладчыкамі вучыцца было вельмі цікава, але атмасфера таго часу з’яўлялася жахлівай. Большась людзей баялася слова сказаць, а па начам чакала «чорнага ворана».

Заканчэнне ў наступным нумары

Уладзімір Іваноў

СЛУЦКАЯ «ЖАМЧУЖЫНА». Пасля таго як палякі ў 1920 годзе спалілі будынак былога камерцыйнага вучылішча, яно было адбудавана ў сярэдзіне 1920-х. Тут размясціліся Дом культуры, краязнаўчы музей, камітэт прафсаюзаў, а пазней і педагагічны тэхнікум.

8 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
17 сентября 2012 18:23

Да! жаль здание не возродили. И почему так. Мирской замок почти полностью разрушенный восстановили, а Слуцкий техникум нет. А ведь стены были и стояли очень долго после войны. Интересно, а не проскакивает мысль возрождения этого столь прекрасного здания у администрации р-на. На пояса деньги собирают, финансируют возрождение церквей и монастыря, а пед-техникум возродить что слабо. Уважаемый Курьер, а вы спросите, что планируют сделать с эим зданием, когда консервны завод перенесут к мясокомбинату. Ведь там задние уже готовое, а может оно разрушиться не выпустив ни одной консервы, и станет историческим памятником безхозяйственности, как пивзавод и другие.

чиловик
чиловик
17 сентября 2012 20:56

фмнансирование церквей и монастыря поподробней, город, что-то «вложил»?Скорее «наложил».

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
18 сентября 2012 06:45

чиловик: Уважаемый! Поднимите подшивку СБ с речами НАШЕГО Президента. Он тысячу раз говорил. «Я дал деньги на возрождение церквей, и пользы от вас?». Не буду больше приводить цитаты. Не знаю, сегодня как обстоят дела со зданием Михайловской церкви, но при СССР здание было государственное, а следовательно Ваши слова не дееспособные «город, что-то „вложил“? Скорее „наложил“.» Власть вложила огромные средства в возрождение РПЦ. Интересно, за какую сумму отдали ВОЕНКОМАТ бывший, конечно же за символическую, а если бы человеку продали то содрали бы по максимому, через аукцион. А Вы «чиловек», не объясните мне за какие заслуги власть так хорошо относиться к церкви. /… удалено — Админ…/ Вы мне скажите. Что со мной сделают. если я выйду с ящиком для пожертвования в поддержку оппозиции. Стану собирать деньги на флаги и другую атрибутику, или на здание штаб-квартиру. Вы просили по подробней,… Подробнее »

посторонний
посторонний
18 сентября 2012 10:59

Бывший военкомат Драко просто подарил, за что получил медаль на грудь от Филарета.

чиловик
чиловик
18 сентября 2012 18:58

Петр, Вы можете комментировать, а вернее облекать Ваши мысли в 3−4 строки?, а то лень читать все Ваше ни о чем. А если научитесь так делать и люди будут читать Ваши комментарии между строк и Курьер не будет удалять Ваши комменты. Я уже тоже начал комментировать комментарии, простите посетители этого сайта.

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
19 сентября 2012 09:37

чиловик: Ленин свои коменты говаривал днями и не мог переубедить людей. Берите пример с Лукашенко. Для «ДУРАКА», который умеет только исполнять команды как собака, достаточно одного слова «ФАС — взять». А для человека разумного, коих на этом сайте превалирует, нужно понять, а что этот фас даст и что предшествовало этому фас, и что он даст умному человеку. Иисус Христос, написал целую книгу заповедей и многие прокоментировал, и все равно РЕЛИГИЯ их правильно не толкует. Поэтому, я пишу каменты так, что бы они хоть чуть -чуть затронули душу таким как Вы. Если бы Вы, принесли свое изобретение ученому мужу из академии и думя словами сказали. Вот эта херовина крутит эту и дает ток. Он бы Вас заставил рассказать, а откуда к вам пришла идея, а какое… Подробнее »

Дурак
Дурак
19 сентября 2012 13:28

Соглашусь с чиловиком Вы Петр большей частью словоблудием занимаетесь, а свои мысли формулировать не умеете. И благую миссию затронуть души таких как Мы вы как-то совсем провалили. Но пробуйте, возможно количество перейдет в качество.

добрый
добрый
24 сентября 2012 02:11

так куда делась охранная табличка с данного здания — готовят к сносу?