Навуковая канферэнцыя закране гісторыю Капыля

0

У Капылі 18−19 кастрычніка адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя «Капыль. Праблемы гісторыі горада і рэгіёна (да 360-годдзя выдання прывілея на Магдэбургскае права Капылю)».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Капыльскі раённы выканаўчы камітэт, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Атрымаў Капыль Магдэбургскае права 27 жніўня 1652 года года. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызвалення ад большай часткі феадальных павіннасцей.

Прывілей выдаў Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай, за тое, што капыляне «праз увесь час казацкага бунту (вайна 1648−1651 гг.) Рэчы Паспалітае трымаліся і да гэтага часу пры ёй трымаюцца».

Реклама

Менавіта тады Капыль атрымаў ад караля і герб, які і сёння з’яўляецца аднім з сімвалаў горада і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасццю.

Адзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии