Праца з любоўю да кнігі

0

Капылянка Аліна Ільюкевіч і салігарчанка Зінаіда Говар сустрэліся ў Мінску ў  Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтва на факультэце інфармацыйна дакументных камунікацый.

Праз чатыры гады яны атрымалі дыпломы бібліятэкараў – бібліёграфаў і з 1 жніўня гэтага года працуюць у Салігорскай Цэнтральнай раённай бібліятэцы. Сяброўства толькі дапамагае ў працы. Цікава тое, што сяброўкі выраслі ў сем’ях, дзе інтэрэсы бацькоў былі далёкімі ад кніжак. Бацька і мама Зінаіды працуюць шахцёрамі, а бацька Аліны – прадпрымальнік. Але любоў да кнігі абедзьвух дзяўчат прывяла іх у бібліятэку, а потым на вучобу ва ўніверсітэт. “Пакуль хадзіла ў школу, прачытала ўсе кніжкі ў дзіцячай бібліятэцы”, — успамінае Зінаіда.
“На працы нам даверана першая сур’ёзная работа — падрыхтаваць да 3 верасня дзень адчыненых дзвярэй на тэму “Веды – галоўны спадарожнік чалавека”, — гаворыць Аліна. – Да 8 верасня падрыхтаваць тэматычную выставу да стагоддзя Максіма Танка. Хочацца, каб першая самастойная праца ўдалася, спадабалася нашым чытачам. Запрашаем сардэчна  наведаць залу юнацкага абанемента”.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама

ПЕРШАЕ ВЫПРАБАВАННЕ. Аліне Ільюкевіч і Зінаідзе Говар даверылі сур’ёзную работу — падрыхтаваць дзень адчыненых дзвярэй да Дня ведаў.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии