Кулінарныя традыцыі трапілі ў кнігу

1

На працягу ліпеня ў аграгарадку Семежава працавала экспедыцыя студэнтаў і выкладчыкаў кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Падчас экспедыцыі было апытана звыш шасцідзесяці чалавек сталага ўзросту, якія расказалі аб асаблівасцях мясцовых страў, спосабах іх прыгатавання, святочна-абрадавых стравах, правілах паводзін за сталом, а таксама аб прадметах хатняга ўжытку, якія выкарыстоўваліся для прыгатавання ежы.
Матэрыялы гутарак з мясцовымі жыхарамі па традыцыях харчавання былі апрацаваны і падрыхтаваны да выдання ў выглядзе кнігі, прэзентацыя якой адбудзецца на V Міжнародным фестывалі «Мотальскія прысмакі», які адбудзецца 11−12 жніўня ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Аддзел навін

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
оля
оля
10 августа 2012 12:49

А вот интересно, в слуцкой библиотеке экземпляры книги будут?