Хлопчык выратаваў пенсію ад рабаўніка

0

Дарагая рэдакцыя «Інфа-Кур'ера»! Надрукуйце маю шчырую ўдзячнасць незнаёмаму маладому чалавеку, які выратаваў мяне ад гвалту.
2 чэрвеня у 22 гадзіны 20 хвілін я вышла з кватэры дома № 1 па вуліцы Гуляева з сумкай, у якой была мая пенсія. Прабягаючы міма хлапчук выхваціў з маіх рук гэтую сумку і пабег за вугал суседнега дома.
Я стала зваць на дапамогу. З парку выбег малады хлапец. Выслухаўшы мяне, ён кінуўся даганяць злодзея. З балкона суседняга дома мужчынскі голас падказаў, што злодзей схаваўся за аўтамабілем у двары. Тут яго малады хлапец і злавіў. Сумку мне вярнуў. Так была выратавана мая пенсія.
Смелы хлапец імя свайго не назваў. Ад узнагароды адмовіўся. Мне паабяцаў, што са злодзеем разбярэцца сам. Добры чалавек! Прымі маё шчырае «Дзякуй»!

Зінаіда Жук, Салігорск

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии