Карлсан абяцае прыляцець, або Хто выкрыў агента спецслужбаў у шведскім амбасадары

28

Скандал, звязаны з «плюшавым дэсантам», у пятніцу атрымаў працяг. Міністэрства замежных спраў Беларусі не працягнула акрэдытацыю шведскаму амбасадару Стэфану Эрыксану.

Як паведаміў Андрэй Савіных, прэс-сакратар МЗС, «спадар Стэфан Эрыксан працаваў у Мінску каля сямі гадоў. Гэта доўгі тэрмін. За гэты час яго дзейнасць была накіравана не на ўмацаванне беларуска-шведскіх стасункаў, а на іх разбурэнне». Пасля агенцтва БЕЛТА размясціла каментарый Сяргея Мусіенкі, кіраўніка ана­лі­тычнага цэнтра EcooM, які заявіў, што «Эрыксан імкнуўся пасварыць Швецыю і Беларусь, нанесці максімальную шкоду краі­не, якая адчыніла перад ім дзверы».

Далей «эксперт» сцвяр­джае, што ёсць інфармацыя, быццам Эрыксан у 2010-ым годзе асабіста перадаваў інструкцыі і грошы радыкальным групоўкам, экстрэмістам, якія рыхтавалі сілавую акцыю супраць Беларусі накшталту «арабскай вясны». Са слоў Мусіенкі, дыпламат выкарыстоўваў сваё становішча як эмісар спецслужбаў.

Реклама

З пункту гледжання чытача дзяржаўных выданняў, выкрыццё агента замежнай разведкі ў асобе шведскага амбасадара — сенсацыя. Пэўна, можна было і паверыць у гэтую фантастычную гісторыю, калі б эксперты — у дадзеным выпадку прэс-сакратар МЗС і кіраўнік аналітычнага цэнтра — спасылаліся на крыніцы інфармацыі. Гэта, дарэчы, адно з першых правілаў, якому вучаць журналістаў. Краіна хоча ведаць герояў. Хто выкрыў эмісара спецслужбаў? Якую канкрэтна шкоду нанёс Стэфан Эрыксан нашай дзяржаве? Выразы тыпу «ёсць інфармацыя» — гэта не аргумент. Хто валодае гэтай інфармацыяй, і як яна трапіла да сацыёлага Мусіенкі? На падставе якіх сведчанняў прэсавы сакратар МЗС сцвярджае, што дзейнасць Эрыксана была накіравана на разбурэнне беларуска-шведскіх стасункаў?

Звонку сітуацыя выглядае, як быццам бы ўлады помсцяць Эрыксану за «плюшавы дэсант», што здзейснілі грамадзяне Швецыі, якія 4 ліпеня на самалёце перасяклі беларускую мяжу і раскідалі цацачных мядзведзікаў над Івянцом. Але ці не зашмат ахвяраў у справе аб плюшавых мядзведзях? Наш зямляк — случчанін Антон Сурапін — з 13 лiпеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Студэнт Інстытута журналістыкі трапіў за краты пасля таго, як размясціў на сваім сайце фотаздымкі мядзведзікаў, дасланыя чытачом. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа. Антона падазраюць у пасобніцтве незаконнаму перасячэнню мяжы.

Але вернемся да Стэфана Эрыксана. Згодна з дзеючым заканадаўствам ён мог бы звярнуцца ў суд з зыскам аб паклёпе на распаўсюднікаў інфармацыі.
На наступны дзень пасля сваёй адстаўкі ён адрасаваў зварот да беларусаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Дарагія сябры! Я ўжо зразумеў, што ніяк не паспею ўсім даць належны адказ на вашыя словы падтрымкі ў гэты няпросты для мяне час. Я не хацеў апынуцца ў гэтай сітуацыі і памяняў бы вашу пахвалу на магчымасць працаваць у Беларусі і з вамі сустракацца! Ваша падтрымка, канешне, мяне вельмі суцяшае і грэе. Я вам шчыра ўдзячны! Наўрад ці я заслугоўваю вашай пахвалы, таму што ў рэшце рэшт я рабіў сваю працу, якую вельмі любіў і стараўся выконваць сумленна. Мабыць, Беларусь мяне натхніла зрабіць трохі больш, чым павінен быў, але гэта тады ваша заслуга! Калі чытаю вашыя каменты, складаецца ўражанне, што вы мяне ўжо пахавалі… Калі ласка, рана мяне хаваць! Карлсан/Эрыксан яшчэ прыляціць! Да сустрэчы! Дабрыня пераможа! Жыве Беларусь! Стэфан Эрыксан».

…Я пазнаёмілася са Стэфанам Эрыксанам у 2010-ым, калі шведская амбасада збіралася ладзіць імпрэзу ў час Дзён шведскай культуры ў Беларусі. Але атрымалася так, што ініцыятыва знайшла падтрымку ў Салігорску. Там і адбыліся літаратурна-музычныя чытанні з удзелам беларускіх і шведскіх пісьменнікаў. А перад гэтым госці завіталі ў Слуцк на экскурсію. Калі Эрыксан звярнуўся да мяне па-беларуску, я была здзіўленая. Я чула, што пасол Швецыі валодае мовай, але каб так бездакорна! І гэты мілы шведскі акцэнт…

Стэфан раскрыў сакрэт: беларускую мову ён пачаў вывучаць у Пецярбургу ў 2005 годзе. Першай настаўніцай мовы шведскага амбасадара стала случчанка Наталля Боева, якая выкладала ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце на кафедры ўсходнеславянскіх моў.

На імпрэзе ў Салігорску Стэфан Эрыксан падкрэсліў, што Дні культуры Швецыі ў Беларусі - вельмі важны для амбасады праект. «Мы дзевяты год праводзім літаратурныя чытанні. Мне здаецца, што менавіта такія сустрэчы дапамагаюць нам лепш адзін аднаго разумець. Літаратура збліжае людзей».

Эрыксан і сам пераклаў з беларускай на шведскую мову аповед Васіля Быкава, эсэ Уладзіміра Арлова, некалькі тэкстаў песень N.R.M…
Ведаеце, мае калегі гавораць, што не кожны беларускі чыноўнік валодае беларускай мовай на ўзроўні Эрыксана. І я з імі згодная.

Дзякуючы Эрыксану я адкрыла для сябе сучасную шведскую літаратуру. Памятаю, як запоем чытала «Папулярную музыку з Вітулы» Мікаэля Ніемі.
А калі маёй дачцэ ў трэцім класе задалі напісаць сачыненне пра Швецыю, мне было што ёй расказаць. У тым сачыненні наступныя радкі: «У гэтай краіне ёсць жыхар Эрыксан. Ён вывучыў беларускую мову і запрашае беларусаў кожны год…».
Эрыксан яшчэ вернецца, я веру. Як яго казачны зямляк Карлсан - герой маіх дзіцячых мараў. Тым больш, ён сам абяцаў прыляцець.

Таццяна Гусева

В тему

Все материалы по теме — здесь.

28 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
kkal
kkal
8 августа 2012 18:19

Грустно и стыдно за позицию Беларуси в этой всей ситуации.

Zorro
Zorro
8 августа 2012 19:33

Да, на фоне образованности и воспитанности Эриксона действующие беларуские чиновники смотрелись, как минимум, смешно.

Rezak
Rezak
8 августа 2012 19:37

А какая позиция должна быть если самолёт слетал туда и обратно? Хрен с этими мишками и Суряпиным — отпустят в конце концов. Да, военные муд… и и заслуженно наказаны. Но несанкционированный полёт произошел и виновные за это не ответят ни по нашим ни по шведским законам? И вы на стороне Швеции? Пипец! И еще кто-то тут на сайте предлагал Гусеву в депутаты! Она же сразу всё продаст!

Zorro
Zorro
8 августа 2012 19:49

Rezak, причём посол Швеции к полёту шведских авантюристов? Или Вы полагаете, что это он всё спланировал? /… удалено — Админ…/

zhenik
zhenik
8 августа 2012 20:47

Да, наш АГЛ только на военных парадах любит пи… ть, что наша армия снащена самым современным оборудованием и вооружением)))) Вон как оно на самом деле, иностранный самолёт пролетел незамеченным!!! Я не удивлюсь, что скоро в Минск прибудет, например, американский бронепоезд (прям как в октябре 1917 г., только не американский) с ядерным оружием и с 2-ух метровыми медведями «на борту»)))))))))))) На самом деле, так это всё надоело, так поступать с умнейшими и культурнейшими людьми; портить дипломатические отношения с развитыми странами, да и рейтинг нашей, и без того на западе «дикой» страны!!! Да и, кстате, жалко что из-за провала военных страдают люди, наши земляки!!!

volf
volf
9 августа 2012 00:03

Ворагi кругом! Будзьце пiльнымi! А калi гэтыя мядзведзiкi iнфiцываваны аппазiцыянерскай бацылай? I пойдзе гэтая зараза па усёй Беларусi, асаблiва сярод тых, якiя iх пазбiралi? Гэта ж жах!
Жарты жартамi, але вельмi шкада людзей, якiх пасадзiлi. Дэбiлiзм…

посторонний
посторонний
9 августа 2012 00:38

И это хорошо, что военные ни разу не стрельнули. Представляю, какой бы поднялся вой во всём мире, если бы их сбили. Нас бы тут же обьявили «империей зла», как Советский Союз после инциндента с южнокорейским Боингом-747. Кстати, я думаю, именно после этого наши военные просто побаиваются сбивать гражданские самолёты.

Алексей
Алексей
9 августа 2012 08:27

Однако…

Rezak
Rezak
9 августа 2012 08:44

Zorro, хамить не нужно. Нет аргументов или знаний — так помалкивайте. Ваш посол еще с весны без аккредитации. О нём бы и не вспомнили, если бы не этот полёт. /… удалено — Админ…/

МихаиЛ
МихаиЛ
9 августа 2012 09:00

посторонний, ну зачем /удалено- Админ/ отмазывать бездарей, типа ох молодцы не сбили? Причем тут сбивать? Я вам напомню если вы не в курсе. Сколько там лет назад один литовец заблудился и пересек границу. Истребитель перехватил самолет через 2 минуты после пересечения границы литовцем (учения как раз были кажется). А дальше все по международным стандартам и «летным ПДД» — пилот махнул крыльями, подав знак литовцу следовать за ним. Все. Самолет посадили на белорусском аэродроме, пилоту депортацию, штраф несколько тысяч долларов и депортация с конфискацией самолета. Все стандартно как в любой стране. А с мишками — от бессилия наши бездари позорно закрывают ни в чем не повинных граждан (человека, сдававшего квартиру и нашего земляка опубликовавшего даже не свои фото мишек). И намекают шведам — если не приедете, будут сидеть и дальше.… Подробнее »

Ян
Ян
9 августа 2012 11:01

Гусева ў адным памылілася — не можа наш зямляк Сурапін сядзець з 13 жніўня, бо сёння толькі 9 жніўня. А так малайчына, вельмі добра асвятліла падзею. Шкада што яе прозвішча апошнім часам рэдка сустракаецца на старонках Кур’ера.

Rezak
Rezak
9 августа 2012 11:37

Это Гусева так перевела «июль». Она же на русском языке думает, а про белорусский язык писала — это так, из-за Эриксона…

Zorro
Zorro
9 августа 2012 23:34

Вот именно, Rezak, под Эриксона уже давно «копали». Сидельцы после событий 19-го декабря 2010 года вспоминают, что уже тогда на допросах гэбэшники «крутили» возможные связи Эриксона. Знаете ли Вы, знаток, что обвинение Суряпину предъявили ещё 23 июля, хотя ГБ объявило это только 7 августа? Если попытаетесь включить мозг, то может сообразите, что с 23 июля по 7 августа между представителями двух стран по дипломатическим каналам шли торги и когда они ни к чему не привели, всплыла история с непродлением аккредитации Эриксону и тут же было объявлено про обвинение Суряпину. Сложилось бы что у дипломатов — более чем вероятно, что Эриксону и аккредитацию продлили, никуда бы не делись. Так чем советы тут раздавать, грамотей, кому помалкивать и что за чем следует, лучше бы информацию с разных источников черпали, а не зацикливались бы… Подробнее »

Петр Степанович. г. Слуцк
Петр Степанович. г. Слуцк
10 августа 2012 06:37

А я благодарен Т. Гусевой за статью. Очень грамотно с житейской точки зрения освятила событие. Глваное не то, что перелетел самолет, а то, что настоящий человек этот Эриксон. Это же надо швед изучил беларусскую мову, а мы здесь на Курьере пока еще научились только обсира… друг друга. Когда мне в 1999 году дали в Цк партии «Устав шведских социал — демократов и пргорамму развития на будущее шведского правительства». Извините это документ серьезный и после изучения, я понял шведы люди здравомыслящие, не ровня этим 4-рем коментаторам на Курьере. Извините вы в подметки к здраво мыслящим шведам не годитесь. И обгаживать автора статьи просто не корректно. Пишите предложения, как усовершенствовать существующую систему управления Беларуси. Что бы не было вообще границ. И в Беларусь свободно привозилась из Швеции не только плюшевые мишки, а и селедка.

Rezak
Rezak
10 августа 2012 08:41

Нам поступает только та доля информации, которую до нас хотят донести. Она может быть правдивой, а может быть и ложью. Чем выше служебное положение — тем больше закрытой (или не предназначенной для публикации) информации доступно. Естественно, что мы с вами не можем владеть той информацией, которой владеет Президент, МИД, посол. В силу устройства человеческого мозга мы домысливаем то, чего не знаем, полагаясь на свою логику. Например Zorro домысливает: «Сложилось бы что у дипломатов — более чем вероятно, что Эриксону и аккредитацию продлили, никуда бы не делись». Но как было на самом деле, что скрывает Эриксон, наш МИД, Литва и в каком виде преподносится нам информация — знают только там, наверху. Мы можем только гадать и предполагать. Правда будет открыта через 20−30 лет и то не известно до какой степени.… Подробнее »

Rezak
Rezak
10 августа 2012 09:23

Zorro. вот Вам новое задание. Проанализируйте, зачем всё же проведена акция со шведским самолётом. Каковы цели и задачи данной акции. Причастность госструктур Швеции и Литвы. Почему именно в этот день. Степень риска участников. И т.д.

Zorro
Zorro
10 августа 2012 13:53

Rezak, Вы самоуверенный пустозвон. Найдите в интеренете интервью участников и организаторов шведской авантюры, проанализируйте деятельность и прежние акции пиар-комапнии Studio Total, заявления литовской и шведской сторон. Может, тогда Вы больше поймёте и меньше будете задавать глупых вопросов, ответы на которые очевидны и лежат на поверхности.

Zorro
Zorro
10 августа 2012 13:55

Естественно, что в моих суждениях присутствует доля домысливания. Но при этом я опираюсь на ту информацию, к которой имею доступ в силу определённых знакомств и связей. Кстати, с послом Эрикосном мне также выпала честь как-то пересекаться, телефончик его из записной книжки не удаляю, мало ли. Карлсон обещает вернуться.

Rezak
Rezak
10 августа 2012 21:12

Знает ли наше КГБ, что Вы, Zorro, общались до полёта самолёта «с послом Эрикосном» (в народе и СМИ его почему-то называют Эрикссон) и имеете высокую честь носить в телефонном справочнике его номер телефона, который никогда, вероятно, не высветится на Вашем? Лучше сами пойдите и сдайтесь:))) Если бы Вы не были хамом, переходящим постоянно на личности, — вам бы цены не было. Но неумение вести дискуссии опускает Вас ниже ватерлинии. Ваши выражения типа «высер», «пустозвон» (ред. прошу не удалять) и прочие свидетельствуют о низком уровне вашего интеллекта, слабых нервах и ограниченном словарном запасе. Запишитесь к психологу, невропатологу и т. д. и т. п. Это нужно лечить. Задатки-то у Вас есть и не плохие. Но Вы везде и во всех видите врагов. А это уже диагноз. PS. Если я Вас чем-то обидел (правда… Подробнее »

Zorro
Zorro
11 августа 2012 03:16

Rezak, полагаю, ГэБэ знает ровно столько, сколько им дано знать. Об уровне моего интеллекта, пожалуй, не Вам судить, потому как ход Ваших мыслей и логических домыслов в разных темах не вызывает у меня ощущения, что Вы вправе делать мне подобные замечания. Соглашусь, что порой срываюсь до хамских реплик, однако не привык просто так не замечать подленькие замечания а-ля «хрен с этим Суряпиным», которые Вы себе позволили выше по теме. Посмотрел, как бы Вы это попробовали в глаза его родителям сказать, герой хренов. Кроме того, не припомню, чтобы где-то когда-либо просил Ваших советов, как и почему мне поступать, которыми Вы направо и налево всех «кормите». Демонстративное желание поиграться в зрелого, повидавшего много чего дядю выдаёт в Вас особу, которая мало что значит в реальной жизни.… Подробнее »