Случчане маюць шанц папрактыкавацца ў Германскім Бундэстагу

0

Выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў Беларусі ў 2013 годзе Германскі Бундэстаг зноў прадастаўляе Міжнародную парламенцкую стыпендыю (IPS).
Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS) прадугледжана для выпускнікоў ВНУ, якія цікавяцца палітыкай, актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю і маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы яны павінны быць не старэйшымі за 30 гадоў.

Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Германскага Бундэстагу. На перыяд іх 5-месячнага знаходжання яны будуць залічаны ва Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне і атрымаюць магчымасць наведваць вучэбныя заняткі. Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную грашовую дапамогу на харчаванне.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя (IPS) доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2013 г.
Жадаючых прыняць удзел у конкурсе запрашаюць да 31 ліпеня 2012 года звярнуцца ў Пасольства Германіі ў Мінску. Больш падрабязную інфармацыю можна таксама атрымаць на сайце bundestag. de здесь.

Реклама

Отдел новостей

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии