Гаспадар стаўка

2

Хто не ведае баек ад рыбакоў ды паляўнічых?! Тое, што аднойчы здарылася з Міхасём, — усё праўда.
Міхась з дзяцінства любіў пасядзець з вудай на беразе рачулкі ці якога-небудзь стаўка. Бывала выража з арэшніку доўгі пруцік, прывяжа да яго тонкую шпагаціну, а замест кручка прыладзіць сашчэпку ад сшытку і на рэчку. Калі ні калі трапляла рыбіна на гэтае Мішкава прыстасаванне.

Па вясне Случ выходзіла з берагоў, а потым вада адступала ў сваё рэчышча. На месцы разліваў заставаліся балоцістыя вымоіны, дзе было раздолле для ўюноў. Хлапчукі хутка знаходзілі рыбін, таму што ўся глеба была ў дзірачках. Малыя рыбакі басанож мясілі гразюку, а потым збіралі слізкіх чорных, з шэраватымі палоскамі рыбін, якія імкнуліся вышмыгнуць з цэпкіх дзіцячых пальцаў.
Зараз Міхась Леанідавіч ужо сталы чалавек. Калі выдаецца вольная часіна, бярэ свае рыбацкія прылады і на рэчку. Дзе толькі не рыбачыў Міхась! Амаль што на ўсіх вялікіх рэках Беларусі. Якіх толькі трафеяў ён не дабываў: ад верхаводкі і шчупака да караля нашых водных прастораў - сома.

Реклама

Аднаго разу выдалася вольная хвілінка пасля начной змены. Міхаіл сабраў вуды і вырашыў адпачыць на ўлонні прыроды. Ставок, дзе ён прыладзіўся, быў невялікіх памераў, завадзь зарасла чаротам ды плюшнікам, крумкамі жабоцькі.
У садку для рыбы трапятала некалькі карасёў. Раптам у чаротніку нешта заварушылася, пляснула, па вадзе пайшлі кругі. «Мабыць, вадзяная крыса», — падумаў Міхаіл. Яму не рэдка прыходзілася бачыць гэтага звярка ў такіх ціхіх завадзях. Ён пастукаў вудай па вадзе, каб адагнаць крысу ад месца рыбалкі, бо яна разганяла ўсю рыбу. І сапраўды, з паўгадзіны ўжо не было паклёўкі.

Міхаіл ненадоўга аб чымсьці задумаўся і раптам адчуў, што на яго нешта глядзіць з вады. Вочы, як два чорныя гузікі, свідравалі Міхаіла, а морда была падобная на сабачую, і толькі два пярэднія зубы выдавалі жывёліну. Гэта быў бабёр. «Ну, і чаго ты мяне ганяеш сваёй доўгай палкай», — гаварылі яго вочы. — Чаму не даеш мне спакойна паляваць, як ні як я гаспадар гэтай завадзі, а ты хто такі?".

Міхаіл палез у кішэню за мабільнікам, каб зафіксаваць сустрэчу з гаспадаром гэтага стаўка, але той, пляснуўшы сваім хвастом-лапатай па вадзе, павольна, як сапраўдны гаспадар, паплыў у бок зарасніку чароту ды плюшніку.

Мікола Корань

ПІШЫЦЕ. Вашы жыццёвыя гісторыі і гісторыі кахання прысылайце на адрас: 223 610, Слуцк-9, а/с 53, ці прыносьце ў рэдакцыю: г. Слуцк вул.Камсамольская, 1

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Алексей
Алексей
8 августа 2012 13:55

Бобры не мы, немы бобры!

сергей
сергей
8 августа 2012 13:59

У нас в реке живут бобры. Бобры — бодры, бобры — добры.