Быць беларусам — наканавана лёсам

4

У Салігорску 24 ліпеня сябры Таварыства беларускай мовы віталі Юрася Пятровіча Дубовіка з юбілеем. Яму ў гэты дзень споўнілася 88 гадоў.

Юбіляра наведалі дома. Пры сустрэчы ён выказаў падзяку, што ў горадзе ёсць людзі, якія не забываюць старога ваўкалака і сёння не баяцца наведацца да яго на кватэру.

Белая варона

На працягу многіх гадоў ён адчуваў і бачыў, як многія імкнуліся абысці яго бокам, не кантактаваць з ім, каб не нажыць сабе няшчасця. Справа ў тым, што Юрась Пятровіч усё сваё жыццё быў беларусам. На працы, у бяседах з калегамі заўсёды карыстаўся беларускай мовай, хоць добра валодаў рускай, польскай, англійскай. Гэта многім не падабалася, бо не супадала з той лініяй Камуністычнай партыі, што праводзілася ў жыццё. Людзі баяліся добрых адносін з гэтым чалавекам, каб іх не залічылі таксама ў «ворагі» народаў.
У Салігорску ён апынуўся з першым дэсантам будаўнікоў. У будаўнічым трэсце ўзначальваў цэлыя аддзелы. Але ў працоўнай кніжцы пісалі так: «Выконваючы абавязкі начальніка аддзела…». Гаркам партыі ніколі не зацвярджаў яго на адказнай пасадзе.

Реклама

Генетычны ўзровень

Пры бяседзе з наведвальнікамі Юрась Пятровіч сказаў: «Мой цяжкі лёс вызначаны на генетычным узроўні яшчэ да нараджэння». Справа ў тым, што яго бацька быў актыўным удзельнікам Слуцкага паўстання супраць бальшавікоў яшчэ да з’яўлення на свет сына. Юрась нарадзіўся пад Маладзечна. Калі прыйшоў час, бацька адвёз яго ў Вільню, у прыватную гімназію Пятра Скаргі. Яму добра даваліся фізіка, матэматыка, музыка, замежныя мовы. Але скончыць установу не давялося. У 1939 годзе адбылося «вызваленне» заходніх рэспублік. Юрась вярнуўся да бацькоў. У той год у Маладзечна савецкая ўлада адкрыла педагагічны тэхнікум. Юрась паступіў туды. На 25 чэрвеня быў назначаны апошні экзамен, а 22 чэрвеня 1941 года пачалася вайна. У час акупацыі з іншымі настаўнікамі арганізавалі пачатковую школу. За гэта ў 1944 годзе атрымаў 10 гадоў савецкіх лагераў.

Тры жаданні

«У лагеры ў мяне было тры жаданні: выжыць, мець добрую сям’ю і працягнуць адукацыю, — расказвае Юрась Пятровіч. — Гэтую праграму я выканаў. Пасля мяне ў горадзе застанецца спадчына: дзеці, унукі, кніжка „Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі“ і некаторыя будынкі, да якіх маю непасрэднае дачыненне, бо будаваліся пад маім кіраўніцтвам».

І расказаў такую гісторыю: каб закончыць да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі першую сталовую і Клуб будаўнікоў, яго назначылі адказным майстрам гэтых новабудоўляў. Згодна з праектам, невядома што будавалася: ці то клуб, ці то які хлеў. Ён у праект унёс папраўку: на франтоне выклаў цэглай па-беларуску «КЛУБ БУДАЎНІКОЎ». Знаёмячыся з аб’ектам, мясцовая ўлада за гэта звольніла яго з працы. Але пасля таго, як гэты архітэктурны выраз пахваліў Васілій Казлоў, тагачасны Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, майстра вярнулі.
Яшчэ Юрась Пятровіч успомніў і другі выпадак са свайго жыцця. Аднойчы тэлежурналістка спытала, ці быў ён у сваім жыцці членам якой-небудзь партыі. «Членам» ніякай партыі я ніколі не быў, але з дня арганізацыі ў Беларусі БНФ быў яго сябрам. Прабачце за не зусім тактычны гумар, але журналістка мяне зразумела".
Сёння Юрась Пятровіч выпісвае і чытае многія выданні, сочыць за развіццём рэспублікі. У жыцці яму дапамагаюць дзеці.

Уладзімір Дамель


ЧАЛАВЕК-ЛЕГЕНДА. Юрась Пятровіч Дубовік адным з першых прыехаў будаваць горад шахцёраў у Беларусі.

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Zorro
Zorro
6 августа 2012 14:43

Віншую, спадар Юрась!

наталия
наталия
13 августа 2012 19:46

первый раз слышу, что 88 --юбилей. Если правильно, то все юбилейные даты кратны 10.

Rezak
Rezak
13 августа 2012 19:59

А у них каждый год юбилейный — лишь бы отметить:)))

Аналитик
Аналитик
13 августа 2012 21:36

А чего обижаться на 10 лет лагерей? Еслибы б на фронт в 44 м призвали то погиб бы не за понюх табака. А что дожил до 88 то пусть радуется.Виншую.