Шукаю сваіх калегаў

0

Нарадзіўся я ў вёсцы Заполле Слуцкага раёна ў 1931 годзе. Скончыў харавое аддзяленне Маскоўскага музычнага ўніверсітэта імя Н. Крупскай і 45 гадоў выкладаў музыку ў Грэскай сярэдняй школе.

Клічуць мяне Васіль Цімафеевіч Капарыха. На публікуемым здымку я — у першым радзе, шосты з правага боку.

Реклама

НАСТАЎНІКІ. Васіль Капарыха шукае настаўнікаў пачатковых класаў Случчыны, якія ёсць на здымку. Ён са сваімі калегамі-музычнымі педагогамі ў 60-ыя гады навучаў іх нотнай грамаце і гульні на акардэоне. Тыя, хто прайшлі курс навучання, павінны былі ўмець разбіраць па нотах дзіцячыя музычныя творы і весці ўрокі спеваў.

Пішу ў надзеі, што гэта публікацыя дапаможа знайсці людзей, якія ёсць на здымку. А можа хто-небудзь з вас, паважаныя чытачы, даведаецца пра сваіх настаўнікаў, блізкіх, знаёмых. Тады, калі ёсць такая магчымасць, паведаміце ім, калі ласка, аб маім звароце.
На здымку — настаўнікі пачатковых класаў Слуцкага раёна. Яны ў вызначаныя дні збіраліся ў Грэску, і мы, музычныя педагогі (на здымку — у першым радзе, без музычных інструментаў), навучалі іх музычнай грамаце, гульні на акардэоне. Гэтыя заняткі былі арганізаваны для таго, каб настаўнікі маглі разабраць па нотах любую дзіцячую мелодыю і весці з дзецьмі ўрокі спеваў.
Прайшлі гады, і я ўжо не памятаю дату, калі быў зроблены гэты фотаздымак. Не захаваліся ў памяці і імёны, прозвішчы маіх калегаў. Дакладна магу назваць толькі дваіх чалавек.

У першым радзе, чацвёрты з левага боку — Капарыха Васіль Арсенцевіч, мой дзядзька, дырэктар пачатковай школы. У другім, крайні злева — Меляшкевіч Антон Федаравіч, які жыве ў вёсцы Чапаева.

Вельмі спадзяюся, што калегі-педагогі адгукнуцца і, можа быць, мы зможам нават сустрэцца.
Мой адрас: вуліца Лермантава, 4, вёска Грэск, Слуцкі раён, тэлефон (8−1 795) 9 04 34.

Васіль Капарыха

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии