Дзень добры, суседзі

2

Суседзей не выбіраюць, іх пасылае лёс, каб з неба Вышэйшаму было відаць, які ты чалавек: добры, зычлівы ці злосны, сварлівы. Тады атрымаеш сваё па заслугах.
Не ведаю, якім выглядаю я ў вачах суседзей, але мне вельмі хацелася хутчэй вярнуцца дадому пасля доўгіх дзён у сталічных бальніцах, пабачыцца, па-свойскі сказаць раніцою: «Дзень добры, суседзі!» Але вярнуўшыся, я знайшоў суседскія кватэры пустымі - усе з’ехалі на летнікі. Толькі ластаўкі жывуць на столі між кватэрнай пляцоўкі. Яны прылятаюць многа вёсен, выводзяць малых птушанят. Так сталі жыхарамі, маімі суседзямі. Ім штораніцы я і кажу «Дзень добры, суседзі!»

Уладзімір Дамель

Реклама
2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Грегор Хершелл
Грегор Хершелл
1 августа 2012 08:29

Попахивает шизофренией. Да и соседи не просто так съехали.

Грегор Хершелл
Грегор Хершелл
1 августа 2012 08:30

Ну ладно, шутка, ведь это романтика.